ПАДРЫХТОЎКА ДА ДЗЕЙНАСЦІ ЕЗУСА
Ян Хрысціцель
1 У тыя дні з’явіўся Ян Хрысціцель, які навучаў у Юдэйскай пустыні і казаў:
Ян Хрысціцель
1 У тыя дні з’явіўся Ян Хрысціцель, які навучаў у Юдэйскай пустыні і казаў:
2 «Кайцеся, бо наблізілася Валадарства Нябеснае».
3 Гэта пра яго сказаў прарок Ісая:
«Голас таго, хто кліча ў пустыні:
“Падрыхтуйце дарогу Пану,
простымі рабіце сцежкі Яму!”»
4 Сам жа Ян меў адзенне з вярблюджай воўны і скураны пояс на сцёгнах сваіх; а ежай яму была саранча ды дзікі мёд.
5 Тады выходзілі да яго Ерузалем і ўся Юдэя, і ўсе ваколіцы Ярдана
6 і прымалі хрост ад яго ў рацэ Ярдан, вызнаючы грахі свае.
7 Убачыўшы многіх фарысеяў і садукеяў, якія прыходзілі да яго хрысціцца, ён сказаў ім: «Племя змяінае, хто навучыў вас уцякаць ад будучага гневу?
8 Прынясіце ж годны плён пакаяння
9 і не думайце казаць сабе: “Маем Абрагама за бацьку”, бо кажу вам, што Бог можа з камянёў гэтых абудзіць дзяцей Абрагаму.
10 Ужо сякера прыкладзена да карэння дрэў. Таму кожнае дрэва, якое не дае добрага плоду, будзе ссечана і кінута ў агонь.
11 Я вас хрышчу вадою дзеля пакаяння, але той, хто ідзе за мною, мацнейшы за мяне, і я няварты несці сандалі Ягоныя. Ён вас будзе хрысціць Духам Святым і агнём.
12 Лапата Яго ў руцэ Ягонай, і Ён ачысціць гумно сваё і збярэ пшаніцу сваю ў засекі, а мякіну спаліць агнём непагасным».
Хрост Езуса
13 Тады Езус прыйшоў з Галілеі на Ярдан да Яна, каб атрымаць ад яго хрост.
13 Тады Езус прыйшоў з Галілеі на Ярдан да Яна, каб атрымаць ад яго хрост.
14 Ян стрымліваў Яго, кажучы: «Гэта мне трэба прымаць хрост ад Цябе, а Ты прыходзіш да мяне?»
15 Але Езус сказаў яму ў адказ: «Дазволь цяпер, бо так належыць нам выканаць усё, што справядліва». Тады Ян дазволіў Яму.
16 Калі Езус ахрысціўся, адразу выйшаў з вады. І вось раскрыліся Яму нябёсы, і ўбачыў Духа Божага, які спускаўся, як голуб, і сыходзіў на Яго.
17 А голас з нябёсаў прамовіў: «Гэта Сын Мой умілаваны, якога Я ўпадабаў».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Евангелле паводле святога Мацвея, 3 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019