Біблія » Пераклады » Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Матэвуша 17 Паводле Матэвуша 17 разьдзел

1 Затым па шасьці днях узяў Езус Пятра і Якуба і Яна, брата яго, і завёў іх на старану на вусокаю гару.
2 І перамяніўся перад імі. Аблічча Яго зазьзяла як сонца, а адзеньне Яго зьмянілася як сьнег.
3 І зараз жа паказаліся ім Майсей і Гальяш, размаўляючы з Езусам.
4 Затым Пётр зьвярнуўся да Езуса: "Госпадзе, добра нам тут быць, калі хочаш, зробім тут тры палаткі: Табе адну, Майсею адну і Гальяшу адну".
5 Калі ён яшчэ гэта гаварыў, вось жа яркае воблака закрыла іх. Дый голас пачуўся з воблака: "Гэта Сын Мой умілаваны, у Якім Я вельмі маю ўпадабаньне: Яго слухайце!"
6 А чуючы гэта вучні палі на твар свой і надта спалохаліся.
7 Затым падыйшоў да іх, і дакрануўся іх Езус, кажучы: "Устаньце, а ня бойцеся.
8 І падняўшы вочы свае яны нікога болей не бачылі адно самога Езуса.
9 Калі сыходзілі з гары, загадаў ім Езус: "Нікому не кажыце аб візіях, пакуль Сын Чалавечы не ўваскрэсьне."
10 Аднойчы пыталіся ў Яго: "Чаму вучоныя па Пісаньні цьвердзяць, што Гал'яш мае прыбыць раней?"
11 А Езус у адказ сказаў ім: "Гальяш што праўда прыйдзе і направіць усё.
12 Але кажу, што Гальяш ўжо прыйшоў, але яго не пазналі ды абыйшліся з ім як хацелі. Але таксама і Сын Чалавечы будзе ад іх цярпець".
13 Тады зразумелі вучні, што Езус ім гаварыў аб Яне Хрысьціцелю.
14 Калі Езус вярнуўся да народу, падыйшоў да Яго чалавек, упаў перад Езусам на каленьні і прасіў: "Госпадзе зжалься над сынам маім, бо ён люнатык, і многа церпіць, часта ляціць у агонь або ў ваду.
15 Прывёў яго да Тваіх вучняў, але яны не маглі яго аздаравіць".
16 Езус жа сказаў: "О родзе няверны і пераваротны, дакуль буду з вамі? Ды як доўга буду вас цярпець? Прынясіце яго да Мяне".
17 Затым выгнаў яго і шатан пакінуў яго і ў той хвіліне хлопец паздаравеў.
18 Тады пакрыёму падыйшлі да Езуса вучні і спыталіся: "Чаму мы не маглі выгнаць яго?"
19 Сказаў ім Ён: "Дзеля вашае няверы. Сапраўды кажу, вам, калі б вы мелі веру як зярнётка гарчычнае, сказалі б вы гэтай гары: "Перайдзі зсюль там пяройдзе. Нічога для вас няма немагчымага.
20 Такі сорт не выганяецца інакш, як праз малітву і пост."
21 Калі яны прабывалі ў Галілеі, сказаў ім Езус: "Сын Чалавечы мае быць выдадзены ў рукі людзей.
22 Яны Яго заб'юць, а Ён трэцяга дня ўваскрэсьне. Дык сталіся сумнымі яны.
23 Калі яны прыйшлі ў Кафарнаўм, прыйшлі да Пятра агенты, што пабералі дыдрагмы (падаткі) і сказалі яму: "Ці Вучыцель — Пастыр ваш ня плаціць дыдрагмаў?"
24 Пётр сказаў: "Так." Дык калі ён увайшоў у дом, уперадзіў яго Езус і сказаў: "Што думаеш Сымоне? Каралі зямныя бяруць як ад каго чыны або падатак, ці ад сыноў сваіх, ці ад чужынцаў?"
25 Пётр сказаў: "Ад чужых." Сказаў яму Езус: "Дык свабодныя сыны." Але, каб мы ім не далі згаршэньня, ідзі да мора і закінь вудачку, і першую рыбу злоўлены, вазьмі і адкрыўшы ёй пыск, знойдзеш статэр. Узяўшы яго, дай ім за Мяне і за сябе.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Эвангельле паводле Матэвуша, 17 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.