1 Калі Езус сыйшоў з гары, вялікія грамады ішлі за Ім.
2 І вось жа пракажаны падыйшоўшы пакланіўся Яму і прасіў: "Госпадзе, калі захочаш, можаш мяне ачысьціць."
3 А Езус працягнуўшы руку, дакрануўся да яго, кажучы: "Хачу, будзь ачышчаны". І зараз быў ачышчаны ад праказы.
4 Затым сказаў яму Езус: "Глядзі, нікому не разказвай, але ідзі пакажыся сьвятару ды ахвяруй дар, загаданы Майсеям на пасьведчаньне (у доказ) ім.
5 А калі Езус увайшоў у Кафарнаўм, падыйшоў да Яго сотнік і прасіў Яго,
6 кажучы: "Госпадзе, мой слуга ляжыць дома спараліжаваны і дужа мучыцца".
7 Сказаў яму Езус: "Прыйду і аздараўлю яго".
8 А сотнік сказаў яму: "Госпадзе, я ня варт, каб Ты ўвайшоў пад дах мой, але скажы толькі слова, а паздаравее слуга мой.
9 І чалавек маючы ўладу і маю пад сабой жаўнераў. І так аднаму кажу: Ідзі і ён ідзе, другому: прыйдзі і ён прыходзіць; свайму слузе: рабі гэта і ён робіць."
10 Пачуўшы гэта Езус, зьдзівіўся і сказаў тым, што ішлі за Ім: "Сапраўды кажу вам, не знайшоў Я такой веры ў Ізраеля.
11 Затым кажу вам, што многа прыйдзе з Усходу і з Захаду і засядуць з Абрагамам, Ізаакам і Якубам у Каралеўстве Нябесным.
12 А сыны Каралеўства выкінуты будуць ў цемру навоначнаю: там будзе плач і скрыгатаньне зубамі.
13 Затым сказаў Езус сотніку: "Ідзі, і як уверыў, хай так станецца. І быў аздароўлены слуга ў тую пару.
14 А калі Езус зайшоў у дом Пятра, убачыў сьвякруху яго лежачую ў гарачцы.
15 Дык дакрануўся яе рукі і гарачка спынілася і яна падняўшыся паслугавала ім.
16 Калі стала вечарэць прыводзілі да Езуса шмат ліхім апанаваных (увасланы), а Ён словам выганяў духі ды аздараўляў усіх блага чуючыхся,
17 каб збылося Прарокам Ізаіям сказанае: "Ён немачы нашыя ўзяў і хваробы нашыя насіў." (Із. 53:4)
18 Езус бачачы навакол Сябе вялікія грамады загадаў плысьці на другі бераг.
19 А вось падышоў да Яго адзін вучоны па Пісаньню (пісьмавед) і сказаў: "Вучыцелю (магістар) дзеколечы пойдзеш і я за Табой пайду.
20 Сказаў Яму Езус: "Лісы маюць норы а нябесныя птушкі гнёзды, а Сын Чалавечы ня мае дзе галаву прытуліць."
21 Іншы з вучняў Ягоных казаў Яму: "Госпадзе, адпусьці перш мяне пайсьці і пахаваць бацьку свайго,"
22 Але Езус сказаў яму: "Ідзі за Мной, а памёршым пакінь хаваць сваіх памёршых.
23 Аднойчы калі Езус увайшоў у лодку, а за Ім ўвайшлі вучні Ягоныя.
24 Узбушавалася вялікая бура на моры, так што хвалі залівалі лодку, а Езус спаў.
25 Дык падыйшлі да Яго вучні Ягоныя, абудзілі Яго, кажучы: "Госпадзе, ратуй нас, бо топімся!"
26 Езус сказаў ім: "Чаму так палахлівыя, малой веры? Затым падняўшыся загадаў вятрам і мору і настала вялікае зацішша.
27 А людзі дзівіліся ды казалі: "Хто Ён, што бура і мора Яго слухаюць?"
28 А калі пераплыў на другі бераг у краіну Гэразэнаў (Гэразэнцаў), перанялі Яго два апанаваныя ліхім. Яны выходзілі з грабоў і так страшныя, што ніхто ня мог пераходзіць гэнаю дарогай.
29 Яны пачалі крычаць: "Што Табе да нас, Езусе, Сыне Божы? Прыйшоў Ты перад часам мучыць нас."
30 Не далёка ад іх пасьвілася вялікае стада сьвіней.
31 Дык ліхія духі прасілі Езуса і казалі: "Калі нас выганіш, дык пазволь нам увайсьці ў гэтае стада сьвіней. Сказаў ім: "Ідзіце!" Дык яны выйшлі і ўвайшлі ў сьвіней. А затым усё стада з імпэтам кінулася ў мора з касагора і патанула ў вадзе.
32 Пастухі ж уцяклі і прыйшоўшы ў горад разказалі ўсё і аб тым, што сталася з апанаванымі дэманам.
33 Дык увесь горад выйшаў насустрач Езуса і ўбачыўшы, прасілі Яго, каб адыйшоўся ад іхняй мяжы.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Эвангельле паводле Матэвуша, 8 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
