Біблія » Пераклады » Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Матэвуша 16 Паводле Матэвуша 16 разьдзел

1 Зараз падыйшлі да Езуса фарызэі і садуцэі і зводзячы, прасілі Яго, каб паказаў ім які знак з неба.
2 А Езус у адказ сказаў ім: "Калі вечарэе, кажаце: Будзе пагода, бо неба чырванее.
3 А нараніцы: Сёньня навальніца, бо неба хмарнае, ружавее.
4 Дык выгляд неба разумееце, а знакаў часу не можаце адпазнаць? Племя ліхое і чужаложнае знаку шукае, ды іншы знак ня будзе дадзен, толькі знак Прарока Ёны. І пакінуўшы іх, адыйшоўся.
5 А калі перапраўляліся вучні Ягоны на другі бераг, забыліся ўзяць хлябоў.
6 Сказаў ім Езус: "Глядзіце, сьцеражыцеся квасу фарызэяў і садуцэяў."
7 А яны думалі, гаворачы між сабой, што яны хлябоў не ўзялі.
8 Езус ведаючы гэта, сказаў: "Чаму, малой веры, застанаўляецца між сабой, што хлябоў ня маеце?
9 Ці ж яшчэ не разумееце і не помніце на пяць хлябоў на пяць тысяч людзей? А колькі гэта кошаў насабіралі?
10 Ані таксама сем хлябоў на чатыры тысячы людзей. Ды кошыкаў колькі сабралі?
11 Чаму не разумееце, што Я вам не пра хлеб гаварыў: "Сьцеражыцеся квасу фарысэяў і садацэяў."
12 Дык зразумелі, што гаварыў не каб квасу хлебнага сьцерагліся, але навукі фарызэяў і садукейскай."
13 Прыйшоў затым Езус у мясцовасьць Цэзарэі Філіпа. Спытаўся вучняў Сваіх: "За каго лічаць людзі Сына Чалавечага?"
14 А яны сказалі: "Адны за Яна Хрысьціцеля, другія за Галіяша, а іншыя за Ерэмію або за аднаго з прарокаў."
15 Спытаўся ў іх Езус: "А вы за каго Мяне маеце?"
16 Сымон Пётр сказаў: "Ты Хрыстос, Сын Бога жывога."
17 У адказ сказаў яму Езус: "Багаслаўлены Сымон, Бар (сын) Ёна, бо цела і кроў не аб'явілі табе, але Айцец Мой, Каторы ў небе.
18 А Я табе кажу, ты скала (Пэтра), а на гэтай скале пабудую касьцёл Мой і брамы пякельныя не перамогуць яго.
19 Ды дам табе ключы Каралеўства Нябеснага. Што зьвяжаш на зямлі, будзе зьвязана і ў небе; а што разьвяжаш на зямлі, будзе развязана і ў небе."
20 Затым загадаў вучням Сваім, каб нікому не разказвалі, што Ён Езусам Хрыстом.
21 Ад гэтага часу Езус пачаў выяўляць вучням Сваім, што трэба Яму ісьці ў Ерузалім і там многа цяпець ад старэйшын і ад вучоных па Пісаньню і архісьвятараў ды быць забітым, а трэцяга дня ўваскрэснуць.
22 А Пётр адвёўшы Езуса на старану, пачаў на Езуса сварыцца: Хай Бог ухавае Цябе, Госпадзе, гэта ня прыйдзе на Цябе."
23 А Езус павярнуўшыся сказаў Пятру: "Адыйдзіся ад Мяне, звадыяш (шатан), бо бо ты для Мяне згаршэньнем. Бо не разумееш таго, што ад Бога, але ад людзей."
24 Тады сказаў Езус вучням Сваім: "Калі хто хоча ісьці за Мной, хай адрачэцца самога сябе, ды хай бярэ крыж свой і насьледуе Мяне.
25 Бо хто б хацеў ухаваць жыцьцё сваё, загубіць яго. А хто б загубіў жыцьцё сваё дзеля Мяне, аднойдзе яго.
26 Бо што за карысьць чалавеку, каб увесь сьвет здабыў, а на душы сваёй пацярпеў шкоду? Або што чалавек дасьць узамену за душу сваю?
27 Бо Сын Чалавечы прыйдзе ў хвале Айца Свайго з анёламі Сваімі і тады аддасьць кожнаму па яго ўчынках.
28 Сапраўды кажу вам, што некаторыя з тут стаячых не пакаштуюць сьмерці пакуль не ўбачаць Сына Чалавечага прыходзячага ў Каралеўстве Сваім."
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Эвангельле паводле Матэвуша, 16 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.