1 Калі затым нарадзіўся Езус у Бэтлеем у Юдэі, у час (у дні) караля Гэрада, якраз прыбылі магі з Усходу ў Ерузалім
2 і пыталіся: Дзе той кароль Юдэйскі, што нарадзіўся? Бо мы бачылі зорку ягоную на ўсходзе дый прыбылі яму пакланіцца.
3 Пачуўшы гэтае кароль Гэрад устрывожыўся, а з ім увесь Ерузалім.
4 Ды сабраўшы ўсіх перадавых сьвятароў і настаўнікаў народа, даведваўся ад іх, дзе меў Хрыстус нарадзіцца.
5 А яны яму сказалі: "У Бэтлееме ў Юдэі: бо так напісана прарокам:
6 "І ты, Бэтлеем, зямля юдэйская, ніякім чынам ня меншая між множстваў юдэйскіх (гарадоў) бо з цябе зьявіцца правадыр, які будзе валадаць маім народам Ізраелем." (Міх. 5:2)
7 Тады Гэрад тайком паклікаў магаў, дакладна выведаў час зоркі, якая ім паказалася.
8 Ды адпраўляючы іх у Бэтлеем, сказаў: "Ідзіце, даведайцеся пільна пра дзіцятка, а калі знойдзіце, паведаміце мне, каб і яму пакланіўся.
9 Яны, выслухаўшы караля, адправіліся ў дарогу. А вось зорка, якую яны бачылі на ўсходзе, папераджала іх, аж спынілася над месцам, дзе было дзіця.
10 Убачыўшы зорку, яны вельмі ўцешыліся.
11 І ўвайшоўшы ў дом, знайшлі дзіця з Марыяй, маткай Яго, і ўпаўшы пакланіліся Яму. Затым адкрыўшы скарбы свае, ахвяравалі Яму дары: "золата, кадзілла і мірру."
12 А атрымаўшы ва сне напамін, каб не вяртацца да Гэрада, іншай дарогай вярнуліся ў свой край.
13 Калі яны адыйшлі, анёл Госпадаў аб'явіўся Юзэфу ўва сне і сказаў: "Устань, вазьмі дзіця і матку Ягоную, ды ўдаляйся ў Эгіпет. Ды заставайся там, пакуль не паведамлю. Бо Гэрад будзе шукаць дзіцяці, каб яго забіць.
14 Дык Юзэф устаў, узяў дзіця і маці ,го ноччу і ўцёк у Эгіпет.
15 Дык заставаўся там да сьмерці Гэрада, каб споўнілася сказана Госпадам праз прарока, які казаў: "З Эгіпту пазваў я сына свайго." (Оз. 11:1)
16 Затым Гэрад, бачачы, што магі яго падвялі, раззлаваўся моцна і паслаўшы ваякаў, пазабіваў усіх дзяцей, што былі ў Бэтлеем і ў яго ваколіцах: ад двух гадоў і ніжэй па часе, аб якім пытаўся ў магаў.
17 Тады споўнілася, што было прадсказана прарокам Ерэміям, каторы казаў: "Пачуўся гоман у Раме, плач і нараканьне: Рахель плачучая па сынах сваіх і не магла ўспакоіцца, бо іх няма." (Ер. 31:15)
18 Калі Гэрад памёр, паказаў анёл Госпадаў Юзэфу ўва сне ў Эгіпце,
19 і сказаў: "Устань (сабярыся) вазьмі дзіця і маці Ягоную, ды варочайся ў зямлю Ізраеля, бо памерлі тыя, што цікавалі на Яго жыцьцё.
20 Дык ён сабраўшяся ўзяў дзіця і маці Ягоную, і вярнуўся ў зямлю Ізраеля.
21 Пачуўшы, што па Гэрадзе ў Юдэі валодаў Архэляўс, баяўся туды ісьці, затым напомнены ва сне, пайшоў у ваколіцы Галілеі.
22 Затым, прыбыўшы, абжыўся ў горадзе, званым Назарэт, каб збылося, што сказана (прадсказана) прарокамі, што будзе названы назарэйцам.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Эвангельле паводле Матэвуша, 2 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
