Мацьвея 2 разьдзел

Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Чарняўскага — арыгінал

 
 

Калі ж Ісус нарадзіўся ў Віфляеме Юдэйскім у дні цара Ірада, вось, мудрацы з усходу прыйшлі ў Ерусалім і кажуць:
 
Калі затым нарадзіўся Езус у Бэтлеем у Юдэі, у час (у дні) караля Гэрада, якраз прыбылі магі з Усходу ў Ерузалім

дзе народжаны Цар Юдэйскі? бачылі бо мы зорку Яго на ўсходзе і прыйшлі пакланіцца Яму.
 
і пыталіся: Дзе той кароль Юдэйскі, што нарадзіўся? Бо мы бачылі зорку ягоную на ўсходзе дый прыбылі яму пакланіцца.

Пачуўшы гэта, цар Ірад занепакоіўся, і ўвесь Ерусалім зь ім.
 
Пачуўшы гэтае кароль Гэрад устрывожыўся, а з ім увесь Ерузалім.

І сабраўшы ўсіх першасьвятароў і кніжнікаў народных, пытаўся ў іх: дзе мае нарадзіцца Хрыстос?
 
Ды сабраўшы ўсіх перадавых сьвятароў і настаўнікаў народа, даведваўся ад іх, дзе меў Хрыстус нарадзіцца.

Яны ж сказалі яму: у Віфляеме Юдэйскім, так бо напісана праз прарока:
 
А яны яму сказалі: "У Бэтлееме ў Юдэі: бо так напісана прарокам:

«І ты, Віфляеме, зямля Юдава, нічым ня меншы сярод ваяводстваў Юдавых, бо зь цябе выйдзе Правадыр, Які ўсьцеражэ народ мой Ізраіля».
 
"І ты, Бэтлеем, зямля юдэйская, ніякім чынам ня меншая між множстваў юдэйскіх (гарадоў) бо з цябе зьявіцца правадыр, які будзе валадаць маім народам Ізраелем." (Міх. 5:2)

Тады Ірад, употай паклікаўшы мудрацоў, выведаў у іх час зьяўленьня зоркі
 
Тады Гэрад тайком паклікаў магаў, дакладна выведаў час зоркі, якая ім паказалася.

і, паслаўшы іх у Віфляем, сказаў: ідзеце, добра разьведайце пра Дзіця і, як знойдзеце, накажэце мне, каб і я пайшоў пакланіцца Яму.
 
Ды адпраўляючы іх у Бэтлеем, сказаў: "Ідзіце, даведайцеся пільна пра дзіцятка, а калі знойдзіце, паведаміце мне, каб і яму пакланіўся.

Яны, выслухаўшы цара, пайшлі. І вось, зорка, якую бачылі яны на ўсходзе, ішла перад імі, пакуль, прыйшоўшы, ня стала ўгары над месцам, дзе было Дзіця.
 
Яны, выслухаўшы караля, адправіліся ў дарогу. А вось зорка, якую яны бачылі на ўсходзе, папераджала іх, аж спынілася над месцам, дзе было дзіця.

Угледзеўшы зорку, яны ўсьцешыліся радасьцю вельмі вялікай,
 
Убачыўшы зорку, яны вельмі ўцешыліся.

і, увайшоўшы ў дом, убачылі Дзіця з Марыяю, Маці Яго, і, упаўшы, пакланіліся Яму; і адкрыўшы скарбы свае, прынесьлі Яму дары: золата, ладан і сьмірну.
 
І ўвайшоўшы ў дом, знайшлі дзіця з Марыяй, маткай Яго, і ўпаўшы пакланіліся Яму. Затым адкрыўшы скарбы свае, ахвяравалі Яму дары: "золата, кадзілла і мірру."

І ў сьне атрымаўшы наказ не вяртацца да Ірада, іншай дарогай адышлі ў краіну сваю.
 
А атрымаўшы ва сне напамін, каб не вяртацца да Гэрада, іншай дарогай вярнуліся ў свой край.

Калі ж яны адышлі, — вось, анёл Гасподні яўляецца ў сьне Язэпу і кажа: устань, вазьмі Дзіця і Маці Ягоную, і ўцякай у Егіпет, і будзь там, пакуль не скажу табе, бо Ірад хоча шукаць Дзіцятка, каб загубіць Яго.
 
Калі яны адыйшлі, анёл Госпадаў аб'явіўся Юзэфу ўва сне і сказаў: "Устань, вазьмі дзіця і матку Ягоную, ды ўдаляйся ў Эгіпет. Ды заставайся там, пакуль не паведамлю. Бо Гэрад будзе шукаць дзіцяці, каб яго забіць.

Ён устаў, узяў Дзіця і Маці Ягоную, і адышоў у Егіпет,
 
Дык Юзэф устаў, узяў дзіця і маці ,го ноччу і ўцёк у Эгіпет.

і быў там да Ірадавай сьмерці, каб збылося сказанае Госпадам праз прарока, які кажа: «Зь Егіпта паклікаў Я Сына Майго».
 
Дык заставаўся там да сьмерці Гэрада, каб споўнілася сказана Госпадам праз прарока, які казаў: "З Эгіпту пазваў я сына свайго." (Оз. 11:1)

Тады Ірад, убачыўшы, што мудрацы ашукалі яго, разгневаўся надта і паслаў пазабіваць усіх дзетак у Віфляеме і ва ўсіх межах яго, ад двух гадоў і ніжэй, паводле часу, які выведаў у мудрацоў.
 
Затым Гэрад, бачачы, што магі яго падвялі, раззлаваўся моцна і паслаўшы ваякаў, пазабіваў усіх дзяцей, што былі ў Бэтлеем і ў яго ваколіцах: ад двух гадоў і ніжэй па часе, аб якім пытаўся ў магаў.

Тады збылося сказанае праз прарока Ерамію, які кажа:
 
Тады споўнілася, што было прадсказана прарокам Ерэміям, каторы казаў: "Пачуўся гоман у Раме, плач і нараканьне: Рахель плачучая па сынах сваіх і не магла ўспакоіцца, бо іх няма." (Ер. 31:15)

«Голас у Раме чуцен, плач, і галашэньне, і лямант вялікі; Рахіль плача па дзецях сваіх і ня хоча суцешыцца; бо іх няма».
 
Калі Гэрад памёр, паказаў анёл Госпадаў Юзэфу ўва сне ў Эгіпце,

А як Ірад памёр, — вось, анёл Гасподні ў сьне яўляецца Язэпу ў Егіпце
 
і сказаў: "Устань (сабярыся) вазьмі дзіця і маці Ягоную, ды варочайся ў зямлю Ізраеля, бо памерлі тыя, што цікавалі на Яго жыцьцё.

і кажа: устань, вазьмі Дзіця і Маці Ягоную і ідзі ў зямлю Ізраілеву; бо памерлі тыя, што шукалі душы Дзіцяці.
 
Дык ён сабраўшяся ўзяў дзіця і маці Ягоную, і вярнуўся ў зямлю Ізраеля.

Ён устаў, узяў Дзіця і Маці Ягоную і прыйшоў у зямлю Ізраілеву.
 
Пачуўшы, што па Гэрадзе ў Юдэі валодаў Архэляўс, баяўся туды ісьці, затым напомнены ва сне, пайшоў у ваколіцы Галілеі.

Але пачуўшы, што Архелай валадарыць ў Юдэі замест Ірада, бацькі свайго, пабаяўся туды ісьці; і атрымаўшы ў сьне наказ, адышоў у межы Галілейскія,
 
Затым, прыбыўшы, абжыўся ў горадзе, званым Назарэт, каб збылося, што сказана (прадсказана) прарокамі, што будзе названы назарэйцам.

і, прыйшоўшы, пасяліўся ў горадзе, які называецца Назарэт, каб збылося сказанае праз прарокаў, што Ён Назарэем назавецца.