Да Габрэяў 1 разьдзел

Пасланьне да Габрэяў
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Чарняўскага — арыгінал

 
 

Бог, Які шмат разоў і ўсякімі спосабамі гаварыў зьвеку да бацькоў нашых праз прарокаў,
 
Многа разоў і многімі спосабамі прамаўляў калісьці Бог да бацькоў нашых праз прарокаў нашых.

у апошнія дні гэтыя гаварыў нам праз Сына, Якога паставіў спадкаемцам усяго, празь Якога і вякі стварыў.
 
У апошні раз, гэтымі днямі, прамовіў Ён да нас праз Сына, якога паставіў насьледнікам усіх рэчаў, праз Яго стварыў і вякі.

Гэты, будучы водбліскам славы Ягонай і вобразам істоты Ягонай і трымаючы ўсё словам сілы Сваёй, зьдзейсьніўшы Сабою ачышчэньне грахоў нашых, сеў праваруч велічы на вышыні,
 
Ён-водблеск славы і адбітак Ягонай істоты, які трымае ўсё словам магутнасьці сваёй і, зьдзейсьніўшы ачышчэньне грахоў, сядзіць праваруч вялікасьці на ўзвышаннасьці.

будучы настолькі дасканалейшым за анёлаў, наколькі слаўнейшае перад імі ўспадкаваў Імя.
 
І падняўся на столькі вышэй анёлаў, на колькі вышэйшае ад іх унасьледаваў імя.

Бо калі і каму з анёлаў сказаў Бог: «Ты Сын Мой, Я сёньня нарадзіў Цябе»? І яшчэ: «Я буду Яму Айцом, і Ён будзе Мне Сынам»?
 
Каму бо з анёлаў сказаў Ён калісьці: Сын мой ты — Я цябе сягоньня парадзіў? Або зноў: Я буду яму бацькам, а ён будзе мне сынам?

Таксама, калі ўводзіць Першароднага ў сусьвет, кажа: «Няхай паклоняцца Яму ўсе анёлы Божыя».
 
А калі зноў уводзіць Першынца на сьвет, кажа: І будуць праслаўляць яго ўсе Божыя анёлы.

Пра анёлаў сказана: «Ты творыш анёламі Сваімі духаў і слугамі Сваімі палымяны вагонь».
 
А да анёлаў вось што Ён кажа: Ён творыць анёлаў сваімі духамі і слугаў сваіх полымем агня.

А пра Сына: «трон Твой, Божа, у век веку; жазло валадараньня Твайго — жазло праўды.
 
А да Сына: Трон твой, Божа, навекі вечныя, скіпетр справядлівасьці, скіпетр валадарства твайго.

Ты палюбіў праўду і зьненавідзеў беззаконьне; таму памазаў Цябе, Божа, Бог Твой алеем радасьці больш за саўдзельнікаў Тваіх»;
 
Узьлюбіў ты справядлівасьць і зьненавідзеў беззаконьне, таму намасьціў цябе, Божа, Бог твой алеем радасьці больш за сучаснікаў тваіх.

І: «у пачатку Ты, Госпадзе, заснаваў зямлю, і нябёсы — дзеля рук Тваіх;
 
І яшчэ: Ты Госпадзе, сьпярша аснаваў зямлю, і неба-тварэньне рук тваіх.

яны загінуць, а Ты застанешся; і ўсе састарацца, нібы рыза,
 
Яны прападуць, а ты астанешся, і ўсе яны, як вопратка састарэюць,

і як вопратку згорнеш іх, і зьменяцца; але Ты той самы і гады Твае ня скончацца».
 
і як адзеньне зьменіш іх, і зьменяцца, а Ты той самы трываеш, і гады Твае ня спыняцца.

Каму калі з анёлаў сказаў Бог: «сядзі праваруч Мяне пакуль пакладу Тваіх ворагаў падножжам нагам Тваім»?
 
Да каго ж з анёлаў сказаў Ён калісьці: Сядзь праваруч у Мяне, пакуль не пакладу ворагаў тваіх ля падножжа ног тваіх.

Ці ж ня ўсе яны службовыя духі, пасыланыя на служэньне тым, якія маюць успадкаваць збавеньне?
 
Ці ж ня ўсе яны з'яўляюцца паслугуючымі духамі, пасланымі на паслугу тым, якія атрымаюць у спадку збаўленьне?