Мацьвея 1 разьдзел
Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Чарняўскага — арыгінал
Кніга роду Ісуса Хрыста, сына Давідавага, сына Абрагамавага.
Радавад Хрыста. Кніга радаводу Езуса Хрыста, сына Давіда, сына Абрагама.
Абрагам спарадзіў Ісака, Ісак спарадзіў Якава, Якаў спарадзіў Юду і братоў ягоных;
Абрагам быў бацькам Ізаака. А Ізаак быў бацькам Якуба. А Якуб быў бацькам Юды і братоў ягоных.
Юда спарадзіў Фарэса і Зару ад Тамары; Фарэс спарадзіў Эсрома; Эсром спарадзіў Арама;
А Юда быў бацькам Фарэса і Зары з Тамары. А Фарэс быў бацькам Эзрома. А Эзром быў бацькам Арама.
Арам спарадзіў Амінадава; Амінадаў спарадзіў Наасона; Наасон спарадзіў Салмона;
А Арам быў бацькам Амінадаба, Амінадаб быў бацькам Наасона. А Наасон быў бацькам Сальмона.
Салмон спарадзіў Ваоза ад Рахавы; Ваоз спарадзіў Авіда ад Руты; Авід спарадзіў Ясея;
А Сальмон быў бацькам Баоза з Рагабы. А Баоз быў бацькам Обэда з Тут. А Обэд быў бацькам Есэя, Ессэ быў бацькам Давіда-караля.
Ясей спарадзіў Давіда цара; Давід цар спарадзіў Саламона ад былой жонкі Урыевай;
А Давід кароль быў бацькам Салямона з тае, што была Урыява.
Саламон спарадзіў Раваама; Раваам спарадзіў Авію; Авія спарадзіў Асу;
А Салямон быў бацькам Рабаама. А Рабаам быў бацькам Абія, А Абій быў бацькам Азы.
Аса спарадзіў Ёсафата; Ёсафат спарадзіў Ярама; Ярам спарадзіў Азію;
А Аза быў бацькам Ёзафата. А Ёзафат быў бацькам Ёрама. А Ёрам быў бацькам Озія.
Азія спарадзіў Ёатама; Ёатам спарадзіў Ёзэкію;
А Озій быў бацькам Ёатама. А Ёатам быў бацькам Ахаза. А Ахаз быў бацькам Эзэхія.
Ёзэкія спарадзіў Манасію; Манасія спарадзіў Амона; Амон спарадзіў Ёсію;
А Эзэхія быў бацькам Манасэса. А Манасэс быў бацькам Амона. А Амон быў бацькам Ёзія.
Ёсія спарадзіў Ёакіма; Ёакім спарадзіў Еханію і братоў яго, пад час высяленьня вавілонскага.
А Ёзій быў бацькам Ехонія і братоў яго ў час выводу ў Бабілён.
Пасьля ж высяленьня вавілонскага Еханія спарадзіў Салатыіля; Салатыіль спарадзіў Зарававеля;
А па выводзе ў Бабілён: Ехоній быў бацькам Саляціеля. А Саляціель быў бацькам Зарабабэля.
Зарававель спарадзіў Авіуда; Авіуд спарадзіў Эліякіма; Эліякім спарадзіў Азора;
А Зарабабел быў бацькам Абіюда. А Абіюд быў бацькам Еліякіма. А Эліякім быў бацькам Азора.
Азор спарадзіў Садока; Садок спарадзіў Ахіма; Ахім спарадзіў Эліуда;
А Азор быў бацькам Садока. А Садок быў бацькам Ахіма. А Ахім быў бацькам Эліюда.
Эліуд спарадзіў Элеазара; Элеазар спарадзіў Матана; Матан спарадзіў Якава;
А Эліюд быў бацькам Элеазара. А Элеазар быў бацькам Натана. А Натан быў бацькам Якуба.
Якаў спарадзіў Язэпа, мужа Марыі, ад Якой нарадзіўся Ісус, Якога называюць Хрыстос.
А Якуб быў бацькам Юзэфа, мужа Дзевы Марыі, з каторай нарадзіўся Езус званы Хрыстусам.
І вось усіх пакаленьняў ад Абрагама да Давіда чатырнаццаць пакаленьняў; і ад Давіда да высяленьня вавілонскага чатырнаццаць пакаленьняў; і ад высяленьня вавілонскага да Хрыста чатырнаццаць пакаленьняў.
Дык ад Абрагама да Давіда ўсіх пакаленьняў чатырнаццаць. А ад Давіда да вывядзеньня ў Бабілён — чатырнаццаць пакаленьняў. Затым ад вывядзеньня ў Бабілён да Хрыста — чатырнаццаць пакаленьняў.
Нараджэньне Ісуса Хрыста было так: па заручынах Маці Яго Марыі зь Язэпам, перш чым сышліся яны, выявілася, што Яна мае ва ўлоньні ад Духа Сьвятога.
З нараджэньнем Хрыста было так: Яго маці Марыя была заручана з Юзэфам. Перш чым пачалі жыці разам, за справай Духа Сьвятога яна стала бераменнай.
А Язэп, муж Яе, будучы праведным, не жадаючы зьняславіць Яе, хацеў употай адпусьціць Яе.
Юзаф жа, яе муж, будучы справядлівым і ня хочучы яе зьняславіць, надумаўся тайком яе пакінуць.
Калі ж надумаў ён гэта, — вось, анёл Гасподні ў сьне явіўся яму і сказаў: Язэпе, сыне Давідаў! ня бойся прыняць Марыю, жонку тваю; бо зачатае ў Ёй ёсьць ад Духа Сьвятога;
А калі пра гэта думаў, вось жа анёл Госпадаў паказаўся яму ва сне і сказаў: Юзэфе, сыне Давідаў, ня бойся прыняць Марыі, сужэньніцы сваёй, бо што ў ёй пачалося, пачалося з Духа Сьвятога.
і народзіць Сына, і дасі Яму імя: Ісус, бо Ён уратуе людзей Сваіх ад грахоў іхніх.
Народзіць сына. Дасі яму імя Езус, бо Ён збавіць (спасе) народ свой ад ягоных грахоў.
А ўсё гэта сталася, каб збылося сказанае Госпадам праз прарока, які кажа:
А ўсё гэта сталася, каб збылося тое, што сказана было Госпадам праз прарока, які сказаў:
«Вось, Дзева ва ўлоньні зачне; народзіць Сына, і дадуць Яму імя: Эмануіл, што азначае: з намі Бог».
"Вось жа Дзева пачне і народзіць сына і назавуць імя Ягонае Эмануэль, што значыць: Бог з намі" (Із. 7:14)
Устаўшы ад сну, Язэп зрабіў, як загадаў яму анёл Гасподні, і прыняў жонку сваю
Затым Юзаф падняўшыся зо сну зрабіў так, як яму загадаў анёл Госпадаў і прыняў сваю сужэньніцу.
і ня знаў Яе, пакуль нарадзіла Сына Свайго першароднага, і Ён даў Яму імя: Ісус.
І ня жыў з ёю як муж, і яна нарадзіла сына свайго першароднага (адзінага), катораму даў імя яму Езус.