Да Рымлянаў 1 разьдзел
Пасланьне да Рымлянаў
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Чарняўскага — арыгінал
Павал, раб Ісуса Хрыста, пакліканы апостал, выбраны на зьвеставаньне Божае,
Павал, слуга Езуса Хрыста, пакліканьнем Апостал, выдзелены на вяшчэньне Эвангеліі Божай,
якое Бог раней абяцаў праз прарокаў Сваіх, у сьвятых пісаньнях,
якую ўжо раней прадсказаў Бог праз Сваіх прарокаў у сьвятых Пісаньнях:
пра Сына Свайго, Які нарадзіўся ад семені Давідавага па плоці
пра Сына Свайго, Каторы целам нарадзіўся з патомства Давіда (роду) за справай Духа Сьвятога і паўстаў з умёршых,
і адкрыўся Сынам Божым у сіле, духам сьвятасьці, праз уваскрэсеньне зь мёртвых, празь Ісуса Хрыста Госпада нашага,
а яўляецца Сынам Божым — Езусам Хрыстом Госпадам нашым.
празь Якога мы атрымалі мілату і апостальства, каб несьці паслушэнства веры дзеля імя Ягонага ва ўсіх народах,
Праз Яго атрымалі мы ласку і апасталят, каб для спахвалы Яго імя здабываць усе паганскія народы падчыніцца веры (у послуху веры).
сярод якіх і вы, пакліканыя Ісусам Хрыстом, —
Да іх і вы належыце і вы пакліканы Езусам Хрыстом.
усім умілаванцам Божым у Рыме, пакліканым сьвятым: мілата вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.
Усім, што ў Рыме, мілуючым Бога, пакліканым да сьвятасьці — ласка і супакой ад Бога, Айца нашага і Госпада Езуса Хрыста!
Найперш за ўсё дзякую Богу майму празь Ісуса Хрыста за ўсіх вас, што вера вашая абвяшчаецца па ўсім сьвеце;
Найперш дзякую Богу майму праз Езуса Хрыста за ўсіх вас, бо пра веру вашу гавораць ва ўсім сьвеце.
сьведка мне Бог, Якому служу духам маім у зьвеставаньні Сына Ягонага, што бесьперастанку ўспамінаю пра вас,
Сьведкам мне Бог, Катораму служу душэўна, вешчучы Эвангелію Сына Яго ды заўсёды ўспамінаю вас,
заўсёды просячы ў малітвах маіх, каб воля Божая хоць цяпер паспрыяла мне прыйсьці да вас,
у малітвах сваіх заўсёды прашу, каб з волі Божай, мог выбрацца шчасьліва ў дарогу адведаць вас.
бо я вельмі прагну ўбачыць вас, каб падаць вам які дар духоўны на ўмацаваньне вашае,
Прагну прытым бачыць вас, каб падбадзёрыць вас духова і падмацаваць вас.
гэта значыцца, суцешыцца з вамі верай супольнаю, вашаю і маёю.
Поруч пацешыцца ўзаемна вашаю і маёю вераю.
Не хачу, браты, утойваць ад вас, што я многа разоў мерыўся прыйсьці да вас, — але сустракаў перашкоды аж да гэтай пары, — каб мець нейкі плод і ў вас, як і ў іншых народаў.
Хачу, браты, каб вы ведалі, што ня раз рашаўся наведаць вас, але меў перашкоды аж дасюль, каб мець нейкую карысць у вас, а таксама ў іншых народаў.
Я даўжнік і Элінам і варварам, мудрацам і неразумным;
Яўляюся даўжніком Грэкаў і барбараў, так вучоных як і невучоных.
дык вось, што да мяне, я гатовы зьвеставаць і вам, жыхарам Рыма.
Дык на сколькі ад мяне залежыць, я гатоў вясьціць Эвангелію і вам у Рыме.
Бо я не саромеюся зьвеставаньня Хрыстовага, бо яно ёсьць сіла Божая на збавеньне ўсякаму веруючаму, па-першае Юдэю, потым і Эліну.
Я не саромлюся Эвангеліі, бо яна моцай Божай да збаўленьня кожнаму веручаму, перш Гэбрэю, затым Грэку.
Бо ў ім адкрываецца праўда Божая ад веры ў веру, як напісана: «праведны вераю жыць будзе».
У ёй вось выяўляецца справядлівасьць Божая, каторая з веры ўзьнікае і да веры вядзе, як напісана: "Справядлівы з веры (верай) жыць будзе".
Бо адкрываецца гнеў Божы зь неба на ўсякую бязбожнасьць і няпраўду людзей, якія ўціскаюць ісьціну няпраўдаю;
Бо гнеў Божы аб'яўляецца з неба на ўсякую бязбожнасьць і несправядлівасьць тых людзей, што несправядлівасьцю заціскаюць праўду,
бо, што можна ведаць пра Бога, ёсьць яўнае ім, таму што Бог явіў ім;
бо што ведама пра Бога, ім даецца пазнаць, бо Бог ім гэта абвясьціў.
бо нябачнае ў Ім, вечная сіла Ягоная і боскасьць, ад стварэньня сьвету праз сузіраньне тварэньняў бачныя, так што яны ня маюць выбачэньня.
Бо ад стварэньня сьвету невідомыя яго сваямасьці (прыкметы) і прадвечная Яго магута і божства — стаюцца (выяўляюцца) панятныя розуму праз Яго творы, так што ня могуць апраўдацца ад віны.
Але як што яны, спазнаўшы Бога, не праславілі Яго як Бога, і не падзякавалі, а змарнаваліся ў развагах розуму свайго, і запамрочылася неразумнае іхняе сэрца:
Бо калі Бога пазналі, ня славілі як Бога і ня дзякавалі, пустацелі ў думках сваіх (пустымі ставаліся іх думкі) і тупела іхняе сэрца (розум).
называючы сябе мудрымі, здурнелі,
Хвалячыся, што разумныя — сталіся глупымі.
і славу нятленнага Бога зьмянілі на падабенства вобраза прахлага чалавека, і птушак, і чатырногаў, і гадаў, —
Нават хвалу незнішчальнага Бога замянілі на (упадобнілі) падобнасьць зьнішчальнага чалавека, птушак, чатыраножнікаў (чацьвяраногім) ды паўзуноў (гадаў).
дык і аддаў іх Бог у пахацінствах сэрцаў іхніх нячыстасьці, так што яны апаганьвалі самі свае целы;
Дзеля таго аддаў іх Бог праз змысловасьць (страсьці) сэрцаў іхніх у нячыстасьць, каб між сабою паганілі целы свае.
яны падмянілі ісьціну Божую на ману і пакланяліся і служылі стварэньню замест Творцы, які дабраславёны навекі, амін.
Праўду Божую замянілі на фальш, пакланяліся і служылі стварэньню, а не Тварцу, праслаўлянаму вечна. Амэн.
Таму аддаў іх Бог ганебным пажадам: жанчыны іхнія замянілі прыроднае паяднаньне на супрацьпрыроднае;
Таму аддаў іх Бог на вынішчэньне праз агідныя страсьці: менавіта іхнія натуральныя зносіны на праціўныя прыродзе.
гэтак сама і мужчыны, занядбаўшы прыроднае паяднаньне з жаночым полам, распальваліся пахацінствам сваім адзін да аднаго, мужчыны на мужчынах чынілі сорам і атрымлівалі самі ў сабе расплату за сваю аблуду.
Падобна і мужчыны, кінуўшы натуральныя зносіны з жанчынай, загарэліся страсьцю да сябе самых, мужчыны з мужчынамі, дапушчаючыся агіды, атрымоўваючы належную адплату за ліхоту.
І як што яны не стараліся мець Бога ў розуме, дык аддаў іх Бог розуму перавернутаму — чыніць непатрэбшчыну,
А таму, што не стараліся пазнаць Бога, атупіў ім Бог розум, што рабілі яны тое, што не належылася.
так што яны поўныя ўсялякай няпраўды, распусты, зламыснасьці, ліхазьдзірства, злосьці, поўныя зайздрасьці, душагубства, звады, ашуканства, ліхадушнасьці,
Зсюль апанаваня яны ўсякую злачыннасьцю, крывадушнасьцю, хцівасьцю, няпрыстойнасьцю; апанаваныя непавіннасьцю, разбоям, звадкай, ашуканствам, злосьцяй, чарненьнем (ашчэрствам).
яны паклёпнікі, хлусы, боганенавісьнікі, крыўдзіцелі, самахвалы, пыхліўцы, вынаходлівыя на зло, бацькам непакорлівыя,
Яны: зьвяглівыя паклёпнікі Бога, крыўдзіцелі, самахвалы, пыхліўцы, злачынцы, непаслушныя бацькам,
неразумныя, вераломныя, нелюбы, няпрымірцы, нелітасьціўцы.
дурныя, вераломныя, бязьлітасныя дый неміласэрныя.
Яны ведаюць праведны вырак Божы, што тыя, якія чыняць такое, вартыя сьмерці; аднак жа ня толькі гэта робяць, але і сабе падобных падахвочваюць.
Яны, хоць ведаюць суд Божы, што тыя, што так паступаюць — вартыя сьмерці, але ня толькі самі так робяць, але спрыяюць так паступаючым.