Паводле Мацьвея 2 верш » Мацьвея 2:23 — параўнанне перакладаў.

Паводле Мацьвея 2 верш 23

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Мацьвея 2:23 / Мц 2:23

Filter: all
і, прыйшоўшы, пасяліўся ў горадзе, які называецца Назарэт, каб збылося сказанае праз прарокаў, што Ён Назарэем назавецца.

І, прыйшоўшы, пасяліўся ў горадзе, званым Назарэт, каб споўнілася сказанае праз прарокаў, што Ён Назарэем назавецца.

А, прыйшоўшы, пасяліўся ў горадзе, які завецца Назарэт, каб збылося, што сказана прарокамі: «Назарэем будзе звацца».

І прыйшоў, і жыў у месьце, званым Назарэт, каб спаўнілася сказанае прарокамі, што Ён Назарэцянінам будзе названы.

І, прыйшоўшы, асе́ў у ме́сьце, званым Назарэт, каб споўнілася сказанае праз прарокаў, што Ён Назарэем назаве́цца (Судзьдзяў 13:5).

І, прыйшоўшы, пасяліўся ў горадзе, які называецца Назарэ́т, каб збыло́ся ска́занае прарокамі, што Ён Назарэ́ем назва́ны будзе.

А калі прыйшоў, пасяліўся ў горадзе, які называецца Назарэт, каб збылося сказанае прарокамі, што Ён будзе названы Назаранінам.

і, прыйшоўшы, пасяліўся ў горадзе, які называецца Назарэт: каб спраўдзілася сказанае праз прарокаў, што Яго назавуць Назаранінам.

І, прыйшоўшы, асеў у месту, званым Назарэт, каб споўнілася сказанае праз Прарокаў, што Ён Назарэям назавецца.

І, прыйшоўшы, пасяліўся ў месьце, званым Назарэт, каб збылося сказанае праз прарокаў — Ён Назарэем назавецца.

І, прыйшоўшы, аселіўся ў месьце, званым Назарэт, каб споўнілася запавешчанае праз прарокаў: Назарэем будзе звацца. (Судз. 13:5).

І прыйшоўшы, асеў у месьце Назарэт, каб споўнілася, што было сказана праз прарокаў: што будзе звацца Назарэем.

I pryjšoŭšy, asieŭ u mieście Nazaret, kab spoŭniłasia, što było skazana praz prarokaŭ: što budzie zwacca Nazarejem.

І прыйшоўшы, асеў у месьце званым Назарэт, каб збылося сказанае прарокам, што назавецца Назарэем.

И пришедши мешкалъ в городе называючомъ Назареф • Иж бы выполнилосе реченое[7] через пророки: иж назаренинъ назоветься •

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter