Біблія » Пераклады » Пераклад Чарняўскага — арыгінал

2 да Тэсалонцам 1 2-е пісьмо да Тэсалонцам 1 разьдзел

1 Павал і Сільван, і Тыматэй Тэсалонскаму Касьцёлу ў Богу Айцу нашым Езусе Хрыстусе Госпадзе нашым.
2 Ласка вам і супакой ад Бога Айца нашага і Госпада Езуса Хрыстуса.
3 Дзякаваць павінны мы заўсёды Богу за вас, браты, так бо і належыцца, што вера ваша ўзрастае (паглыбляецца) ды што ўзаемная любоў між вамі ўзмацняецца.
4 Так, што мы самі хвалімся вамі ў касьцёлах Божых дзеля вашай цярплівасьці, для веры прасьледваньняў вас і напасьцяў, якія церпіце (пераносіце) ў
5 доказ справядлівага Суда Божага, каб аказаліся вартымі валадарства Божага, дзеля якога і церпіце.
6 Калі правільным ёсьць у Бога адгадзіць прыгнётам тым, якія вас прыгнятаюць,
7 і вам, якія прыгнёт пераносіце, — супакоем з намі ў час з'яўленьня з неба Госпада нашага Езуса Хрыстуса з анёламі Магуты ягонай,
8 у полымі агня несучы помсту (адплату) тым, што ня знаюць Бога і не слухаюць Эвангеліі Госпада нашага Езуса Хрыстуса.
9 Яны вечнае загубы будуць пазбаўлены агляданьня аблічча Божага і хвалы моцы Ягонай,
10 калі Ён прыйдзе праславіцца ў сваіх сьвятых ды аказацца ў той дзень дастойным дзіву ўсіх, якія паверылі, а паверылі вы на моцы нашага сьведчаньня вам.
11 У гэтай інтэнцыі і молімся заўсёды за вас каб вялеў утрымаць вас Бог наш у гэта ласцы пакліканьня, каб абдзяліў вас ласкай добрай волі і жывою верай,
12 каб праславілася ў вас імя Госпада нашага Езуса Хрыстуса, а вы ў Ім, паводле ласкі Бога нашага і Госпада Езуса Хрыстуса.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Другое пісьмо да Тэсалонцам, 1 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.