Біблія » Пераклады » Пераклад Чарняўскага — арыгінал

2 да Тэсалонцам прадмова 2-е пісьмо да Тэсалонцам прадмова

Першае пісьмо сьв. Паўла Тэсалонцам не ўспакоіла іх, а можа яшчэ больш узбурыла, падняло спрэчкі. Адны, не дакладна зразумеўшы або перакруціўшы выказваньні Паўлавага пісьма, чакалі хуткага канца сьвету (знайшліся фальшывыя пісьмы), другім пісьмо нагнала страху, а іншыя кідалі працу, апускалі рукі або пачыналі распутнічаць.

Гэта ўсё змусіла сьв. Паўла напісаць другое пісьмо. У ім ён адхіляе скоры канец сьвету і парузію (другое прыйсьце Хрыстуса), сварыцца на звадыяшаў і віхрыцеляў і ганіць ліхія паводзіны хрысціян.

Па ўсім дапускаецца, што і другое яго пісьмо было напісана ў Карыньце, значыць, у 51 годзе незадоўга за першым.

Аўтэнтычнасьць аўтарства бясспрэчная як з боку Касьцёла, так і крытыкі, як цесна зьвязана з першым.

Уступ: Адрас пісьма, падзяка за стойкасьць веры Тэсалонцаў (1:1−12).

Частка першая: Дыдактычная (2:1−17)

1 Дзень прыходу Хрыстовага і знакі папярэджваючыя. (2:1−17).

Частка другая: Маральная. (3:1−15)

1 Апостал просіць аб маленьні. (3:1−15)
2 Загадвае высьцерагацца лянівых (3:6−15)
3 Уласнаручнае прывітаньне на доказ аўтантычнасьці пісьма. (3:16−18).
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Другое пісьмо да Тэсалонцам, уступ

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.