1 Бачачы грамады, Езус ўзыйшоў на гару, і калі сеў, падыйшлі да Яго Ягоныя вучні.
2 А Ён адкрыўшы вусны Свае, стаў іх навучаць:
3 "Шчасьлівыя пакорныя (убогія) духам, бо іхняе Каралеўства Нябеснае."
4 Шчасьлівыя сумныя, бо яны будуць пацешаны."
5 "Шчасьлівыя ціхія, бо яны заўладаюць зямлёю."
6 "Шчасьлівыя жадаючыя і прагнучыя справядлівасьці, бо яны будуць насычаныя (задаволены)".
7 "Шчасьлівыя міласэрдныя, бо ім будзе аказана міласэрдзе."
8 Шчасьлівыя чыстага сэрца, бо яны Бога аглядаць будуць."
9 Шчасьлівыя спакойныя (міралюбімыя) (супакой спаганяючыя), бо іх назавуць сынамі Божымі."
10 "Шчасьлівыя, што прасьледаваньне церпяць дзеля справядлівасьці, такіх бо Каралеўства Нябеснае."
11 "Шчасьлівыя вы, калі дзеля Мяне вас зьневажаюць ды прасьледуюць, ды ўсяк блага і фальшыва пра вас гаварыць будуць."
12 Радуйцеся і весяліцеся, бо заплата для вас шчодрая ў небе: так вось прасьледавалі Прарокаў, што перад вамі жылі."
13 Вы — соль зямлі. А калі соль зьвятрэе, дык чым тады яе саліць? На нішто больш не прыдасца, як толькі выкінуць на двор (навонкі), каб яе людзі тапталі.
14 Вы — сьвятло сьвету. Ня можа схавацца горад памешчаны на гары.
15 Таксама не паляць сьвечкі (запалену) і не хаваюць яе пад пасудзіну, але на падсьвечніку, каб сьвяціла ўсім, што ў доме.
16 Так хай сьвеціць сьвятло ваша на віду ў людзей, каб яны бачылі вашыя добрыя ўчынкі (дзейнасьці) ды хвалілі Айца вашага, які ў небе."
17 Не думайце, што Я прыйшоў скасаваць закон і прарокаў. Не прыйшоў Я скасаваць, але споўніць.
18 Бо сапраўды кажу вам: пакуль неба і зямля не прамінуць, ані адна ёта, ані адна крэска не зьменіцца ў Законе, аж пакуль ўсё збудзецца.
19 Хто б таму перакрочыў (нарушыў) адно з гэтых прыказаньяў найменшых ды так бы людзей вучыў, той будзе званы найменшым у Каралеўстве Нябесным. А хто б выконваў і навучаў, той будзе званы вялікім у Каралеўстве Нябесным.
20 Бо кажу вам, калі ваша справядлівасьць ня будзе выяўляцца, пладаваць больш, чым вучоных у законе і ў фарызеяў, ня ўвойдзіце вы ў Каралеўства Нябеснае.
21 Чулі, што сказана было прарокам: "Не забівай" (Вых. 20:13), а хто б забіў, той будзе суджаны.
22 А Я вам кажу, што той, хто гневаецца на брата свайго — будзе суджаны. А хто б сказаў брату свайму "рака", будзе суджаны радай, а хто б сказаў: "Глупы-дурны", будзе варт агня пякельнага.
23 Калі затым панясеш дар свой на аўтар, а там прыпомніш, што брат твой мае нешта супраць цябе,
24 дык пакінь там дар каля аўтара, а ідзі перш пагадзіся з братам тваім, а пасьля прыйдзеш і складзеш у ахвяру дар твой.
25 Пагадзіся з праціўнікам тваім скора, пакуль з ім у дарозе (пакуль жывы), каб часам не аддаў цябе суддзю, , а суддзя — вартавому (слузе). Ды быў бы ўкінутым ў вязьніцу.
26 Сапраўды кажу табе, ня выйдзеш адтуль, пакуль не аддасі апошняй капейкі.
27 Чулі, што сказана прабацькам: "Не чужалож!" (Вых. 20:14)
28 А Я вам кажу, што кожны, хто глядзіць на жанчыну з яе пажаданем (страсьцю, са змысловасьцю), ужо яе зчужаложыў у сваім сэрцы.
29 Калі затым тваё правае вока горшыць (зводзіць) цябе, выдзяры яго ды кінь ад сябе, бо лепш табе, каб прапаў адзін з членаў тваіх, чымся ўсё цела тваё мела быць укінута ў пекла.
30 А калі правая твая рука горшыць (зводзіць) цябе, адрэж яе ды адкінь ад сябе. Бо карысьней табе, каб прапаў адзін з членаў тваіх, чымся ўсё цела тваё мела быць укінута ў пекла.
31 Сказана такжа: "Хто пакіне жонку сваю, хай дасьць ёй разводны ліст" (Паўт. 24:1).
32 А Я вам кажу, кожны, хто пакідае жонку сваю, з выняткам яе распусты, выстаўляе яе на чужалолоства. А той, хто жэніцца з ёю — чужаложыць."
33 Таксама чулі яшчэ аб тым, што было сказана прабацькам: "Не парушай прысягі, але выконвай сваю прысягу перад Госпадам." (Сьвят. 19:12)
34 А Я вам кажу, каб вы зусім не прысягалі. Ані на неба, бо яно сталіцай Божай,
35 ані на зямлю, бо яна падножжам ног Ягоных; ані на Ерузалім, бо яно горадам вялікага караля.
36 Ані таксама на сваю галаву не прысягай, бо ты ня зможаш ані аднаго воласа зрабіць белым або чорным.
37 Хай жа тады гаворка ваша будзе: так, так — не,не. А што болей, гэта ад ліхога.
38 Чулі, што сказана: "Вока за вока, зуб за зуб" (Вых. 21:24)
39 А Я вам кажу, не працівіцеся ліхому чалавеку. А калі б хто ўдарыў ў правую шчаку тваю, настаў яму і другую.
40 А таму, хто хоча з табой судзіцца і вопратку ўзяці, дай яму і плашч.
41 А калі б хто цябе змушаў ісьці з ім мілю, ідзі з ім другія дзьве.
42 Калі цябе нехта просіць чаго, дай яму, а не адварачайся ад таго, хто ў цябе просіць пазычыць.
43 Чулі вы, што сказана: "Любі бліжняга свайго"(Лв. 19:18), а ў ненавісьці мей непрыяцеля твайго.
44 А Я вам кажу любіце непрыяцеляў сваіх, добра рабіце тым, што вас ненавідзяць; а маліцеся за прасьледуючых і зьневажаючых вас,
45 каб былі вы сынамі Айца вашага, Каторы ў небе, Які дае, што сонца ягонае ўсходзіць над добрымі і ліхімі, а дажджом палівае справядлівых і несправядлівых.
46 Калі б вы любілі толькі тых, што вас любяць, дык што за ўзнагароду будзеце мець? Ці ж і мытнікі ня робяць таго?
47 Або калі вітаеце толькі братоў вашых, дык што асаблівага робіце? Ці ж гэтак і пагане не робяць?
48 Дык будзеце вы тады дасканалыя, як і ваш Айцец нябесны дасканалы."
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Эвангельле паводле Матэвуша, 5 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.