Паводле найдаўнейшай касьцельнай традыцыі аўтарам першай, што часу напісаньня, Эвангеліі ёсьць сьвяты Матэвуш. Другім яго імем было: Леві. Ён адным з дванацаці апосталаў, пакліканы Езусам Хрыстом на апостала ў Кафарнаўм, дзе быў мытнікам, агентам дзяржаўных (рымскіх) падаткаў. Мытніка Юдэі ненавідзелі, лічылі найбольшым грэшнікам.
Пра яго жыцьцё і дзейнасьць мала ведаем, быццам вёў місію ў Этаёпіі і там замучаны. Сьвяткуем яго 21 верасьня.
Дапускаецца вучонымі, што цяперашня Эвангелія паводле Матэвуша, не пераклад з арамейскай мовы, але адразу напісана на грэцкай мове. Даказвае гэта ўжыцьцё многіх грэцкіх слоў, зваротаў.
Эвангелія паводле Матэвуша грунтуецца на трох жаролах: на Эвангеліі паводле Марка, на арамейскай Эвангеліі Матэвуша і на ўласных ведамасьцях.
Аўтар Эвангеліі прызначыў сваю кнігу юдэям і хрысьціянам юдэйскага паходжаньня. Абшырна карыстецца Старым Запаветам. Ён даказвае, што Езус, сын Марыі, ёсьць чаканым Юдэямі Мэсіяй, Адкупіцелем.
У старажытным (хрысьціянскім) касьцеле Эвангелія паводле Матэвуша цешылыся вялікім аўтарытэтам. На яе паклікаліся Айцы Касьцёла, як біскуп Папіяс і іншыя; час напісаньня між 50 і 60 па Хрысьце (55) у Палестыне.
Дзеліцца на часці:
Спаміж сымбалічных зьвяроў у візіях Эзэхіеля традыцыя лічыць сьвятога Матэвуша: "тварам чалавечым", бо ад чалавечага радаводу Сына Чалавечага пачынае сваю Эвангелію.
Эвангельле паводле Матэвуша, уступ
