Біблія » Пераклады » Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Матэвуша 3 Паводле Матэвуша 3 разьдзел

1 У тыя дні ў пыстыні Юдэйскай паявіўся (каля Ярдана) Ян Хрысьціцель
2 Ён навучаў: "Наварачайцеся праз пакуту, бо набліжылася Каралеўства Нябеснае."
3 А ён быў тым, аб якім прадскзваў Ізаій прарок: "Голас гамонячага ў пустыні: прыгатуйце дарогу Госпаду, прастуйце сьцежкі Яму (Із. 40:3).
4 Сам жа Ян насіў адзеньне з шэрсьці вярблюдавай і дзяжкаю скураною апясаўшы свае бёдры. А ежай яму былі шаранча і дзікі мёд.
5 Дык да яго выходзілі Ерузалім, уся Юдэя ды ўсе ваколіцы каля Ярдана.
6 Яны (атрымоўвалі) былі ім хрышчаны ў Ярдане, спазнаючы свае грахі.
7 А калі глядзеў на многіх фарызэяў і садуцэяў прыходзячых да хросту свайго, сварыўся на іх: "Зьмяіны родзе, хто заручыўся, што ўбяжыце ад будучага гневу?
8 Чыніце належную пакуту.
9 Ня думайце і ня можаце хваліцца, што маем айца Абрагама. Бо кажу вам, што Бог магутны з гэтых каменьняў можа выклікаць сыноў Абрагаму.
10 Бо ўжо сякера прыстаўлена да карэня дрэў. Дзеля таго кожнае дрэва, якое не дае добрага плоду, будзе выкарчавана і кінутае ў агонь.
11 Я вас хрышчу вадою на пакуту, але Той, хто прыйдзе па мне, дужэйшы, чым я. Яму я не варт сандалаў насіць. Ён будзе хрысьціць вас Духам Сьвятым і агнём.
12 Ён трымае ў сваёй руцэ веялку, затым ачысьціць ток свой, ды сабярэ пшаніцу сваю ў гумно, а мякіну спаліць незгасаемым агнём.
13 Затым Езус перайшоў з Галілеі на Ярдан да Яна, прыняць хрост ад яго.
14 Але Ян узбараняўся дзеля яго, кажучы: "Я павінен быць ахрышчаны Табою, а Ты ідзеш да мяне?"
15 Але Езус сказаў яму: "Не гавары гэтак, бо так нам належыцца выпаўніць усякую справядлівасьць". Тады прыняў Яго.
16 А калі Езус быў ахрышчаны, зараз выйшаў з вады. А вось жа адкрыліся нябёсы і ўвідзеў Духа Божага, сыходзячага як галубка і прыходзячага на Яго.
17 Дый голас з неба, кажучы: "Ён Сын Мой мілы, Якога Я сабе ўспадабаў."
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Эвангельле паводле Матэвуша, 3 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.