Біблія » Пераклады » Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Матэвуша 25 Паводле Матэвуша 25 разьдзел

1 З Каралеўствам Нябесным будзе падобна, як з дзесяцьцю дзяўчатамі, каторыя лямпы выйшлі сустрэць маладога. (І маладую)
2 Пяць з іх было неразумных, а пяць мудрых.
3 Але пяць неразумных, узяўшы лямпы, не ўзялі з сабою алівы.
4 Мудрыя ж узялі алівы ў свае пасудзіны разам з лямпамі.
5 Калі малады марудзіў, задрамалі ўсе і паснулі.
6 Але а паўначы раздаўся кліч: малады надходзіць, выходзьце яму на спатканьне.
7 Тады падняліся ўсе дзяўчаты і мудрыя заагледзілі свае лямпы.
8 Неразумныя сказалі мудрым: "Дайце нам вашай алівы, бо нашыя лямпы тухнуць".
9 Мудрыя адказалі ім: "Каб часам не хапіла нам і вам, лепш ідзіце да прадаўцоў ды купіце сабе."
10 Калі яны пайшлі купляць, прыбыў малады, дык тыя, што былі прыгатаваны, увайшлі з ім на вясельле. І дзьверы зачынілі.
11 Наканец прыйшлі і астаўшыяся дзяўчаты, просячыся: "Госпадзе, Госпадзе, адчыні нам!"
12 Але Ён у адказ сказаў: Сапраўды, сапраўды кажу вам, што Я не знаю вас.
13 Дык пільнуйцеся, бо ня ведаеце дня ані хвіліны."
14 Адзін чалавек выяжджаючы далёка сазваў сваіх слугаў і паручыў ім сваю маёмасьць:
15 аднаму паручыў пяць талентаў, а другому два, а іншаму адзін: каожнаму на ягонай здольнасьці. І адразу выехаў.
16 Той, катораму паручана пяць талентаў, пайшоў, і зарабіў імі другія пяць.
17 Падобна і той, катораму паручана два, зрабіў другія два.
18 А той, паручаны адзін, пайшоў закапаў яго ў зямлі ды скрыў грошы свайго гаспадара.
19 Затым па доўгім часе вярнуўся гаспадар слугаў тых і пачаў разлічацца з імі.
20 Прыйшоўшы той, катораму паручана пяць талентаў, прынёс пяць другіх талентаў і сказаў: Гаспадару, даў мне пяць талентаў а вось здабыў (зарабіў) другіх пяць талентаў.
21 Кажа яму гаспадар ягоны: Добра, слуга справядлівы і верны, што ў малым быў верны, дам табе ўладу над многімі: увайдзі на вясельле гаспадара твайго.
22 Прыйшоў таксама той, катораму паручаны былі два таленты, і сказаў: Гаспадару, паручыў мне два таленты, а я зарабіў другія два.
23 Сказаў яму гаспадар ягоны: Добра, слуга справядлівы, і верны, што ты быў у малым верны, дам табе ўладу над многімі: увайдзі ў вясельле гаспадара Твайго.
24 Прыйшоўшы і той, катораму паручаны адзін талент, сказаў: Гаспадару, ведаю, што чалавек суровы (цьвёрды), жнеш, дзе не пасеіў, і сабіраеш, дзе не разсыпаў.
25 Дык баючыся, пайшоў і закапаў твой талент ў зямлю: во бяры, што тваё.
26 У адказ гаспадар яго сказаў: Слуга благі і гультай. Ты ведаў, што жну, дзе ня сеіў, і сабіраю, дзе не разсыпаў.
27 Дык належылася б табе мае грошы ўручыць банкірам, а я па павароце атрымаў бы што маё з прыбыткам.
28 Таму вазьміце ад яго гэты талент і дайце таму, хто мае дзесяць талентаў.
29 Бо кожнаму, хто мае будзе дабаўлена і ён будзе мець удоваль; а таму, хто ня мае, адбяруць і тое, што кажацца мае.
30 А слугу некарыснага ўкіньце ў зьнешнюю цемру: там будзе плач і скрыгатаньне зубамі.
31 А калі прыйдзе Сын Чалавечы ў славе Сваёй і ўсе анёлы разам з Ім, тады сядзе на троне велічы Сваёй.
32 Тады сабяруцца перад Ім ўсе народы, а Ён аддзеліць адны ад другіх, як пастыр аддзяляе авец ад казлоў.
33 Ён паставіць авец па правай старане, а казлоў па левай.
34 Тады скажа кароль тым, што па правай старане яго: хадзіце багаслаўлены (шчасьліўцы) Айца Майго і атрымаеце Каралеўства прыгатавана вам ад аснаваньня сьвету.
35 Бо быў Я галодны і вы накармілі Мяне; быў засьмягшы і вы далі Мне піць; быў госьцем і вы прынялі Мяне;
36 быў нагім і вы прыадзелі Мяне; быў хворым і вы адведалі Мяне: быў вязьнем і вы прыйшлі да Мяне.
37 Тады справядлівыя скажуць: Госпадзе, калі ж мы Цябе бачылі галодным і накармілі Цябе? Калі ж мы Цябе бачылі засьмягшым і далі Табе піць?
38 Або калі мы бачылі госьцём і прынялі Цябе, або нагім, і прыадзелі Цябе.
39 Або калі Цябе бачылі хворым або вязьням і адведалі Цябе?
40 А Кароль адкажа ім: Сапраўды кажу вам, што зрабілі вы аднаму з гэтых братоў маіх найменшых — Мне зрабілі.
41 Ды скажа тым, што на лева ад Яго будуць: "Ідзіце ад Мяне праклятыя ў агонь вечны прыгатаваны д'яблу і анёлам ягоным.
42 Бо быў Я галодны і вы не далі Мне есьць, быў Я засьмягшы і вы не далі Мне піць;
43 быў Я гасьцём і вы не прынялі Мяне; быў нагім і вы не прыадзелі Мяне, быў хворым і вязьнем і вы не наведалі Мяне.
44 Тады скажуць яны Яму: Госпадзе, калі мы бачылі Цябе галодным, або засмагшым, або гасьцём, або нагім, або хворым або вязьням і не прыслужылі Табе?
45 Тады скажа ім: Сапраўды кажу вам, чаго вы не зрабілі аднаму з тых найменшых, дык і Мне не зрабілі.
46 І пойдуць тыя на вечную муку, а справядлівыя ў жыцьцё вечнае.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Эвангельле паводле Матэвуша, 25 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.