1 Ты ж навучай тому, што належыць да здаровай навукі.
2 Старыя павінны быць людзьмі трэзвымі, сьціплымі, разсуднымі, здаровай веры, поўныя міласьці, церпялівасьці.
3 Падобна і старыя жанчыны ў сьвятым стане павінны высьцерагацца пляткарства, абмаўленьняў, не ўпівацца віном, павучаць іншых дабру,
4 хай растаропна навучаюць маладых, хай любяць сваіх мужоў і дзяцей,
5 хай жа будуць разумнымі, чыстымі, гаспадарнымі, хай глядзяць за сям'ёй, мілыя, паслухмяныя мужам сваім, і каб не блюзьніць ім на слова Божае.
6 Таксама юнакоў заахвочвай, каб былі стрыманымі.
7 У ва ўсім пакажы на сабе прыклад добрых паводзін у навуцы, у паўнаце чалавека, у павазе,
8 у здаровым і беззаганным слове, каб той, хто працівіцца, вараваўся, ня могучы нічога благога пра нас сказаць.
9 Хай слугі слухаюць сваіх гаспадароў, у ва ўсім стараючыся падабацца, а не супярэчыць,
10 не ашукваючы, але ў ва ўсім добрай волі аказваючыся. Хай у ва ўсім навуку Збаўцы нашага Бога ўслаўляюць.
11 Аказалася бо ласка Бога Збаўцы нашага ўсім людзям, якая вучыць нас, каб мы, адрокшыся бязбожнасьці і пажаданьняў сьвецкіх разумна і справядліва і пабожна жылі на гэтым сьвеце,
12 чакаючы шчасьлівай надзеі і аб'явы хвалы магутнага Бога і Збаўцы нашага Езуса Хрыстуса.
13 Ен ахвяраваў самога сябе за нас, каб збавіць нас ад усякай спракуды і ачысьціць сабе народ мілы, насьлядоўніка добрых учынкаў.
14 Гэтаму вучы і заахвочвай і даказвай з поўнаю уладай. За гэта ніхто цябе не папракне.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Пісьмо да Ціта, 2 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.