Біблія » Пераклады » Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Да Ціта 2 Да Ціта 2 разьдзел

1 Ты-ж гавары тое, што гожа здаровай навуцы:
2 каб старыкі былі цьвярозымі, чэснымі, разважнымі, здаровымі ве́рай, любоўю, цярплівасьцяй;
3 каб старыя жанчыны адзяваліся, як гожа сьвятым, не абмаўлялі, не паддаваліся п’янству, вучылі на дабро,
4 каб на розум наводзілі маладых, каб яны мужоў любілі і дзяце́й,
5 былі разважнымі, чыстымі, гаспадарнымі, добрымі, пакорнымі сваім мужом, каб слова Божае не зьняважалася.
6 Моладзь таксама ўгава́рвай быць разважнымі,
7 у-ва ўсім даючы сябе́ за ўзор добрых дзе́л, у навуцы непарушнасьць, паважнасьць,
8 слова здаровае, беззаганнае, каб супраціўнік быў асаромлены, ня маючы нічога благога сказаць аб нас.
9 Рабы́ каб слухаліся сваіх паноў, дагаджалі ім у-ва ўсім, не пярэчачы,
10 каб ня кралі, але паказвалі ўсю до́брую ве́рнасьць, каб у-ва ўсім аздаблялі навуку Збавіцеля нашага Бога.
11 Бо зьявілася ласка Божая, спаса́ючы ўсіх людзе́й,
12 навучаючы нас, каб, адцураўшыся ад бязбожнасьці і пажадлівасьці сьве́ту, разважна, пра́ведна і багабойна жылі мы ў цяпе́рашнім веку,
13 ждучы шчаснае надзе́і і зьяўле́ньня славы вялікага Бога і Збавіцеля нашага Ісуса Хрыста,
14 Які даў Сябе́ за нас, каб вы́бавіць нас ад усякага беззаконьня і ачысьціць Сабе́ народ выбраны, рупны аб добрыя ўчынкі.
15 Гэтае кажы, угава́рвай і дакара́й з усенькаю ўладаю, каб ніхто не вывышшаўся над табою.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Пасланьне Паўлы да Ціта, 2 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.