Да Ціта 2 разьдзел
Пасланьне да Ціта
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Чарняўскага — арыгінал
А ты кажы тое, што сугалосна са здаровым вучэньнем:
Ты ж навучай тому, што належыць да здаровай навукі.
каб старцы былі пільныя, спаважныя, цнатлівыя, здаровыя ў веры, у любові, у цярплівасьці;
Старыя павінны быць людзьмі трэзвымі, сьціплымі, разсуднымі, здаровай веры, поўныя міласьці, церпялівасьці.
каб старыцы таксама апраналіся, як прыстойна сьвятым, ня былі паклёпніцы, не аддаваліся п’янству, вучылі дабру,
Падобна і старыя жанчыны ў сьвятым стане павінны высьцерагацца пляткарства, абмаўленьняў, не ўпівацца віном, павучаць іншых дабру,
каб настаўлялі на розум маладых кахаць мужоў, любіць дзяцей,
хай растаропна навучаюць маладых, хай любяць сваіх мужоў і дзяцей,
быць цнатлівымі, чыстымі, гаспадарлівымі ў доме, добрымі, пакорлівымі мужам, каб не зьневажалася слова Божае.
хай жа будуць разумнымі, чыстымі, гаспадарнымі, хай глядзяць за сям'ёй, мілыя, паслухмяныя мужам сваім, і каб не блюзьніць ім на слова Божае.
Хлопцаў таксама ўмаўляй быць цнатлівымі.
Таксама юнакоў заахвочвай, каб былі стрыманымі.
Ва ўсім паказвай у сабе ўзор добрых учынкаў, у настаўніцтве чысьціню, разважлівасьць, непарушнасьць,
У ва ўсім пакажы на сабе прыклад добрых паводзін у навуцы, у паўнаце чалавека, у павазе,
слова здаровае, бездакорлівае, каб супрацівец быў пасаромлены, ня маючы нічога сказаць пра нас кепскага.
у здаровым і беззаганным слове, каб той, хто працівіцца, вараваўся, ня могучы нічога благога пра нас сказаць.
Рабоў умаўляй скарацца сваім гаспадарам, дагаджаць ім ва ўсім, не супярэчыць,
Хай слугі слухаюць сваіх гаспадароў, у ва ўсім стараючыся падабацца, а не супярэчыць,
ня красьці, а выяўляць усю добрую вернасьць, каб мы ва ўсім былі акрасаю вучэньня Збаўцы нашага Бога.
не ашукваючы, але ў ва ўсім добрай волі аказваючыся. Хай у ва ўсім навуку Збаўцы нашага Бога ўслаўляюць.
Бо зьявілася мілата Божая, ратавальная ўсім людзям,
Аказалася бо ласка Бога Збаўцы нашага ўсім людзям, якая вучыць нас, каб мы, адрокшыся бязбожнасьці і пажаданьняў сьвецкіх разумна і справядліва і пабожна жылі на гэтым сьвеце,
якая вучыць нас, каб мы, адкінуўшы бязбожнасьць і зямныя пахацінствы, цнатліва, праведна і пабожна жылі ў гэтым веку,
чакаючы шчасьлівай надзеі і аб'явы хвалы магутнага Бога і Збаўцы нашага Езуса Хрыстуса.
чакаючы дабрашчаснага спадзяваньня і прышэсьця славы вялікага Бога і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста,
Ен ахвяраваў самога сябе за нас, каб збавіць нас ад усякай спракуды і ачысьціць сабе народ мілы, насьлядоўніка добрых учынкаў.
Які аддаў Сябе за нас, каб выбавіць нас з усякай беззаконнасьці і ачысьціць Сабе народ адмысловы, шчыра адданы добрым учынкам.
Гэтаму вучы і заахвочвай і даказвай з поўнаю уладай. За гэта ніхто цябе не папракне.
Гэта кажы, умаўляй і выкрывай з усёю ўладаю, каб ніхто не пагарджаў табою.