Біблія » Пераклады » Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Дзеяньні 25 Дзеяньні Апосталаў 25 разьдзел

1 Па прыбыцьці ў правінцыю, Фэстус па трох днях направіўся ў Цэзарый у Ерузалім.
2 Там да яго зьвярнуліся архісьвятары і князі і жыдоўскія ўносячы абвіненьні проціў Паўла і прасілі яго.
3 Ды прасілі ласкі ў яго, прыслаць Паўла ў Ерузалім, падступна думаючы забіць яго ў час дарогі.
4 Але Фэстус адказаў, што Павал знаходзіцца пад вартай у Цэзарэі ды што ён сам скора туды направіцца.
5 Дык хай упаўнаважаныя вашыя направяцца разам са мной ды абвіняць яго, калі гэты чалавек дапусьціўся праступленьня."
6 Прабыўшы сярод іх ня больш васьмі ці дзесяці дзён, направіўся ён у Цэзарэю. На другі дзень сеў у трыбунале і загадаў прывесьці Паўла.
7 Калі ён прыйшоў, абступілі яго жыды, прыйшоўшыя з Ерузаліму і прадстаўлялі яму многа цяжіх закідаў, каторых не маглі даказаць.
8 Павал бараніўся: "Не саграшыў я нічым ані проціў Закону жыдоўскага, ані проціў сьвятыні, ані проціў Цэзара."
9 Фэстус хочучы аказаць ласку жыдам, запрапанаваў Паўлу: "Хочаш ісьці ў Ерузалім у гэтых справах быць мною суджаны?"
10 Павал адказаў: "Стаю перад судам Цэзара ды перад ім трэба мяне судзіць." Жыдам я крыўды не рабіў, як ты сам добра ведаеш.
11 Калі б паступіў не справядліва, або ўчыніў штосьці вартае сьмерці — не адказваюся памярці. Але калі не зрабіў нічога такога, за што мяне вінавацяць, ніхто ня можа мяне ім выдаць. Адклікаюся да Цэзара!"
12 Тады Фэстус параіўшыся са сваёй радай, адказаў: "Адклікаешся да Цэзара — пойдзеш да Цэзара."
13 Па некалькі днях кароль Агрыппа і Бэрэпікэ прыбылі ў Цэзарэю прывітаць Фэстуса.
14 Калі там прабылі многа дзён, Фэст далажыў справу Паўла каралю, кажучы: "Фелікс пакінуў у вязьніцы аднаго чалавека.
15 Калі я быў у Ерузаліме, архісьвятары і старшыны жыды прадставілі супраць яго абвіненьне, дамагаючыся на яго асуджэньня на сьмерць.
16 Я ім адказаў: "Рымляне ня маюць звычаію прысуджаць каго колечы на сьмерць, калі абвінавачаны ня стане перад вінавацелямі ды ня будзе мець магчамасьці бараніцца адносна закідаў.
17 А калі яны прыбылі тут, я без ніякага адкладу, на наступны дзень, сеўшы ў трыбунале, загадаў прывесьці гэтата чалавека.
18 Вінавацілі не прадставілі супраць яго ніякага абвіненьня аб злачынстве, аб якое я падазраваў.
19 Яны з ім спрачаліся пра іхнюю веру ды аб нейкага памёршата Езуса, пра каторага Павал даказвае, што Ён жыве.
20 Ня знаючыся на гэтай справе, я запытаўся, ці хацеў бы ён выбрацца ў Ерузалім ды там быць суджаным у гэтых справах.
21 Калі Павал запатрабаў, каб захаваны на разгляд Аўгуста, загадаў яго пільнаваць пакуль не адашлю яго да Цэзара."
22 Агріппа сказаў Фэстусу: "І я хацеў бы паслухаць гэтага чалавека." На другі дзень, Агріппа і Бэрэнікэ з вялікаю пышнасьцю прыбылі і ўвайшлі
23 ў комнату разам з трыбунамі ды знамянітасьцямі горада, па загаду Фэстуса ўведзены быў Павал:
24 Фэстус сказаў: "Каралю Агрьппа і ўсе прысутныя. Бачыце гэтага чалавека. Дзеля яго прыходзіла многа жыдоў і ў Ерузаліме і тутака гамонячы, што яму не належыцца даўжэй жыць.
25 Але я пераканаўся, што ён не дапусьціўся нічога вартага кары сьмерці. А калі ён апеляваў /адклікнуўся/ да Аўгуста, рашыўся яго выслухаць.
26 Ня маю нічога пэўнага аб ім напісаць гаспадзіну. Дзеля таго прадставіў я яго вам, а асабліва табе, каралю Агрыппа, каб зрабіўшы допыт, меў што напісаць.
27 Бо здаецца мне неразумным пасылаць вязьня не падаўшы абвіненьня."
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Дзеяньні святых Апосталаў, 25 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.