Быццё 1 верш » Быццё 1:21 — параўнанне перакладаў.

Быццё 1 верш 21

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Быццё 1:21 / 1:21

Filter: all
І стварыў Бог рыб вялікіх і ўсякую душу жывёл паўзуноў, якіх утварыла вада, паводле роду іх, і ўсякую птушку крылатую паводле роду яе. І ўбачыў Бог, што гэта добра.

І стварыў Бог цмокаў вялікіх і ўсякую душу жывую, якая рухаецца, якімі ўзварушыліся воды, паводле гатункаў сваіх, і ўсякую птушку крылатую паводле гатунку свайго. І бачыў Бог, што [гэта] добра.

І стварыў Бог вялізных марскіх жывёл і ўсялякую істоту жывую і рухавую, якую нараджаюць воды, паводле гатункаў сваіх, і ўсялякіх птушак паводле роду свайго. І бачыў Бог, што гэта добра.

І стварыў Бог дзіўствы вялікія і ўсялякую поўзаючую істу дыхаючую, каторыя выдалі воды, подле роду іх, і ўсялякае птуства крылатае подле роду ягонага. І бачыў Бог, што добра.

І стварыў Бог кітоў8 вялікіх і ўсялякія душы жывыя гадаў, што далі воды паводле іх роду, таксама ўсялякае птаства крыластае паводле роду. І ўбачыў Бог, што гэта добра.

І стварыў Бог цмокаў вялікіх і ўсякую душу жывую, паўзуноў, якімі варушыцца вада, паводле іх роду, і ўсякую птушку крылатую паводле яе роду. І ўбачыў Бог, што гэта добра.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter