Быццё 2 верш » Быццё 2:19 — параўнанне перакладаў.

Быццё 2 верш 19

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Быццё 2:19 / 2:19

Filter: all
Гасподзь Бог утварыў зь зямлі ўсіх жывёл польных і ўсіх птушак нябесных, і прывёў іх да чалавека, каб бачыць, як ён іх назаве, і каб, як назаве чалавек кожную душу жывую, так і было імя ёй.

І зьляпіў ГОСПАД Бог з зямлі ўсіх зьвяроў палявых і ўсіх птушак паднебных, і прывёў да чалавека, каб пабачыць, як ён назаве іх, і як чалавек назаве кожную душу жывую, такое і імя ёй.

І стварыў Госпад Бог з зямлі ўсіх жывуноў палявых і ўсіх птушак паднебных і прывёў іх да чалавека, каб пабачыць, як ён назаве іх; і як чалавек назваў кожную істоту жывую, такое і імя ёй уласцівае.

І ўхармаваў СПАДАР Бог ізь зямлі ўсю жывёлу палявую і ўсе птуства нябёснае, і прывёў да чалавека, каб бачыць, як ён назавець іх, і ўсе як назавець чалавек кажную дыхаючую істу, так і было імя ёй.

І зляпіў Бог яшчэ з зямлі ўсялякіх жывых істотаў палявых і ўсялякіх птушак нябёсных. Прывёў іх потым да Ада́ма, каб убачыць, як паймянуе іх. І кожнай душы жывой, як назваў яе Ада́м, імя такое прыдалося.

І вылепіў Госпад Бог з глебы ўсякага зьвера польнага і ўсякую птушку нябёсную і прывёў да чалавека, каб пабачыць, як той назаве іх; і як назаве чалавек душу жывую, такое ёй імя.

Со здавши же Господь Богъ от земли всехъ зверей земныхъ и всех птиць небесных,d приведе е ко Адаму, абы ихъ виделъ и именовалъ; всяко бо животное якоже назъвалъ Адамъ, то естъ имя его.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter