Быццё 2 верш » Быццё 2:20 — параўнанне перакладаў.

Быццё 2 верш 20

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Быццё 2:20 / 2:20

Filter: all
І назваў чалавек імёны ўсяму быдлу і птушкам нябесным і ўсім зьвярам польным; але чалавеку не знайшлося памочніка, падобнага да яго.

І назваў чалавек імёны ўсёй скаціны, і ўсіх птушак паднебных, і ўсіх зьвяроў палявых, але для чалавека не знайшлося дапамогі, адпаведнай яму.

І так чалавек назваў сваімі імёнамі ўсіх жывёл, і ўсіх птушак паднебных, і ўсіх звяроў палявых. Аднак чалавеку не знаходзіўся памочнік, падобны да яго.

І назваў чалавек імёны ўсяму статку і птуству нябёснаму, і ўсім зьвяром палявым; але чалавеку не знайшлося памачніка, яму адказуючага.

І пайменаваў Ада́м усю свойскую жывёлу, і кожную птушку нябёсную, і кожную жывую істоту палявую, але не знайшлося Ада́му годнага памочніка сярод іх.

Чалавек назваў імёны кожнай жывёліны і птушкі нябёснай, і кожнага зьвера польнага. Але для чалавека не знайшлося падмогі, адпаведнай яму.

И именовалъ ест Адамъ кажное животное и всякую птицу небесную, и все звери земныи, Адамови же не знайдеся помощъникъ, подобенъ ему.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter