Быццё 44 верш » Быццё 44:17 — параўнанне перакладаў.

Быццё 44 верш 17

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Быццё 44:17 / 44:17

Filter: all
Але Язэп сказаў: не, я гэтага не зраблю: той, у чыіх руках знайшлася чара, будзе мне рабом, а вы ідзеце зь мірам да бацькі вашага.

І сказаў [Язэп]: «Далёка ад мяне, каб я ўчыніў гэта. Той чалавек, у руках якога знойдзены келіх, ён будзе нявольнікам маім, а вы ўзыходзьце ў супакоі да бацькі свайго».

Язэп адказаў: «Я гэтага не зраблю! Хто ўкраў чару, хай той будзе паслугачом маім, вы ж ідзіце свабодна да бацькі свайго».

І сказаў: «Крый Божа, каб я ўчыніў гэта; тый чалавек, у чыіх руках знайшлася чара, ён будзе ім не слугою, а вы ўзыходзьце ў супакою да айца свайго».

Азваўся ж Язэ́п: “Не мне быць спраўджаннем словаў гэтых. Муж, у якога выяўленая чара, будзе мне слугою, вы ж ідзіце ў бяспецы да бацькі вашага”.

Отвеща к нимъ Іосифъ: «Отступи сее от мене, не вчиню того, но кто украде чару, той да будеть рабъ мой. вы же отойдите свободни ко отцу своему».

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter