2-я царстваў 24 верш » 2 царстваў 24:21 — параўнанне перакладаў.

2-я царстваў 24 верш 21

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: 2 царстваў 24:21 / 2Сам 24:21

Filter: all
І сказаў Орна: навошта прыйшоў гаспадар мой цар да раба свайго? І сказаў Давід: купіць у цябе гумно, каб зладзіць ахвярнік Госпаду, каб спынілася пабіваньне народу.

і сказаў Араўна: «Што за прычына, што прыходзіць гаспадар мой, валадар, да слугі свайго?» І сказаў Давід: «Каб купіць у цябе ток і пабудаваць на ім ахвярнік ГОСПАДУ, і тады спыніцца пляга, якая ў народзе».

і сказаў: «Што за прычына, што прыходзіць цар, гаспадар мой, да паслугача свайго?» Кажа яму Давід: «Купіць у цябе ток і паставіць на ім ахвярнік Госпаду, каб спынілася пагібель, якая пануе паміж людзьмі».

І сказаў Араўна: «Чаго прышоў спадар мой, кароль, да слугі свайго?» І сказаў Давід: «Купіць у цябе ток, каб збудаваць аброчнік СПАДАРУ, каб запынілася гэтая параза ў людзе».

И рече Ареунанъ: «Что естъ сее, иже господинъ мой царь пришолъ ко мне, рабу своему?» И отвеща к нему царь Давыдъ: «Сего ради пришолъ есмъ к тобе, абыхъ купилъ гумно твое и уделалъ на немъ олтарь Господу Богу, да бы перестала рана моровая, еже розмножилася естъ в людехъ Ізраилевыхъ».

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter