Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

2 Самуйлава 24 2 Самуйлава 24 разьдзел

1 І гнеў СПАДАРОЎ ізноў узгарэўся на Ізраялян, бо шайтан падвучыў Давіда на іх, кажучы: «Ідзі, палічы Ізраеля а Юду».
2 І сказаў кароль Ёаву, вайводцу, каторы быў пры ім: «Абыйдзі, калі ласка, усі плямёны Ізраелявы, ад Дану аж да Веер-Шэвы, і палічы люд, каб я ведаў лік люду».
3 І сказаў Ёаў каралю: «СПАДАР, Бог твой, хай прымножа толькі люду, колькі ё, і яшчэ сто разоў толькі, а вочы спадара майго, караля, хай бачаць; але нашто спадар мой, кароль, зыча гэтага?»
4 І перамагло слова каралёва Ёаву а вайводцаў; і вышаў Ёаў а вайводцы ад караля лічыць люд Ізраельскі.
5 І перайшлі яны Ёрдан, і разьлягліся ўв Ароіру, на правым баку места, каторае сярод даліны Ґадовае й ля Язэру;
6 І прышлі да Ґілеаду а да зямлі Тагтым-Годшы; і прышлі да Дан-Яану і навокал Сыдону;
7 І прышлі да гораду Тыру і да ўсіх местаў Гівеяў а Канаанян, і вышлі на паўдня Юдэі — да Веер-Шэвы.
8 І абышлі ўсю зямлю, і прышлі за дзевяць месяцаў і дваццаць дзён да Ерузаліму.
9 І падаў Ёаў лік палічанага люду каралю. І было ў Ізраелю асьмісот тысячаў мужоў адважных, што агалялі меч, а мужоў Юдэйскіх пяцьсот тысячаў мужоў.
10 І забілася сэрца Давідава просьле тога, як ён палічыў люд. І сказаў Давід СПАДАРУ: «Вельмі ізграшыў я, што зрабіў; дык цяпер, СПАДАРУ, учыні, каб абмінула Цябе бяспраўе слугі твайго; бо я зрабіў надта дурна».
11 І ўстаў Давід нараніцы, і было слова СПАДАРОВА да Ґада прарокі, відзеньніка Давідавага, кажучы:
12 «Пайдзі й скажы Давіду: "Гэтак кажа СПАДАР: ’Тры кары сулю Я табе; выбяры адну зь іх, і Я зраблю табе’"».
13 Дык Ґад прышоў да Давіда, і наказаў яму, і сказаў: «Ці быць галадові ў краю тваім сем год, ці каб ты тры месяцы ўцякаў ад непрыяцеляў сваіх, а яны гналіся за табою, ці каб тры дні быў мор у краю тваім? Цяпер ведай і разваж, якое слова імне адказаць Таму, Хто паслаў мяне».
14 І сказаў Давід Ґаду: «Немарасьць імне вялікая; але хай упаду я ў руку СПАДАРА, бо вялікае міласэрдзе Ягонае, каб у рукі людзкія ня ўпасьці імне».
15 І даў СПАДАР мор на Ізраеля з раньня аж да прызначанага часу; і памерла зь люду, ад Дану аж да Веер-Шэвы, семдзясят тысячаў чалавекаў.
16 І выцягнуў Ангіл руку сваю на Ерузалім, каб выгубіць яго; але СПАДАР пажалеў гэтага ліха і сказаў Ангілу, каторы губіў люд: «Досыць, цяпер апусьці руку сваю». Ангіл жа СПАДАРОЎ быў тады ля току Араўны Евусэяніна.
17 І казаў Давід СПАДАРУ, як абачыў Ангіла, што губіў люд, і сказаў: «Вось, я ізграшыў, і я зрабіў бяспраўна; але гэтыя авечкі што зрабілі? Хай будзе ж рука твая на імне а на доме айца майго».
18 І прышоў Ґад да Давіда таго дня, і сказаў яму: «Узыйдзі, узьнясі аброчнік СПАДАРУ на таку Араўны Евусэяніна».
19 І ўзышоў Давід подле слова Ґадавага, як расказаў СПАДАР.
20 І глянуў далоў Араўна, і абачыў караля а слугаў ягоных, да яго йдучых, і вышаў Араўна, і пакланіўся каралю відам сваім да зямлі.
21 І сказаў Араўна: «Чаго прышоў спадар мой, кароль, да слугі свайго?» І сказаў Давід: «Купіць у цябе ток, каб збудаваць аброчнік СПАДАРУ, каб запынілася гэтая параза ў людзе».
22 І сказаў Араўна Давіду: «Хай возьме й абрачэць спадар мой, кароль, што яму любя. Гля, валы на ўсепаленьне, а малацьбяная снасьць а ігі валовыя на дровы.
23 Усе гэта, каролю, Араўна аддасьць каралю». І сказаў Араўна каралю: «СПАДАР, Бог твой, хай прыяе табе!»
24 Але кароль сказаў Араўне: «Не, куплю, куплю ў цябе цаною, а не абраку СПАДАРУ Богу аброкі дармавыя». І купіў Давід ток і буйны статак за пяцьдзясят сыкляў срэбра.
25 І збудаваў там Давід аброчнік СПАДАРУ, і аброк аброкі й супакойныя аброкі. І даў СПАДАР умаліць Сябе да зямлі, і задзяржаў пошасьць у Ізраелю.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Другая кніга Самуйлава, 24 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.