Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

2 Самуйлава 4 2 Самуйлава 4 разьдзел

1 І пачуў Саўлянок, што памер Аўнір у Гэўроне, і замлелі рукі ягоныя, і ўвесь Ізраель быў спалохаўшыся.
2 У Саўлянка былі два вайводцы: імя аднаго — Ваана, імя другога — Рыхаў, сыны Рымона Веерофяніна, з патомкаў Веняміновых; бо й Веероф залічылі да Веняміну.
3 І ўцяклі Веерофяне да Ґіфаіму, і засталіся там прыходнымі дагэтуль.
4 У Ёнафана Саўлянка быў сын кульгавы. Пяць год было яму, як прышла ведамка праз Саўлу а Ёнафана з Ізрэелю, і нянька панесла яго і ўцякала. І як яна барзьдзіла, уцякаючы, то ён упаў і стаў кульгавы. Імя ягонае Мефівошэф.
5 І пайшлі сыны Рымона Веерофяніна, Рыхаў а Ваана, і прышлі ў самую гарачыню дня да дому Ішбошэфавага, а ён спаў на пасьцелі паўднём.
6 І вось, яны прышлі да нутра дому, каб узяць пшонкі; і выцялі яго ў пятую скабу; і Рыхаў а Ваана, брат ягоны, уцяклі.
7 І ўвыйшлі ў дом, і вось, ён ляжыць на пасьцелі сваёй у спальным пакою сваім; і яны выцялі яго, і зрабілі яму сьмерць, і адцялі галаву ягоную, і ўзялі галаву ягоную із сабою, і йшлі пустыннай дарогаю ўсю ноч.
8 І прынесьлі галаву Ішбошэфаву да Давіда да Гэўрону, і сказалі каралю: «Во галава Ішбошэфа Саўлянка, непрыяцеля твайго, што шукаў душы твае; і даў СПАДАР сядні спадару майму, каралю, помсту над Саўлам а патомствам ягоным».
9 І адказаў Давід Рыхаву а Ваане, брату ягонаму, сыном Рымона Веерофяніна, і сказаў ім: «Жыў СПАДАР, што выбавіў душу маю ад усялякага няшчасьця!»
10 Бо калі таго, хто наказаў імне, кажучы: «Вось, памер Саўла», — і ён быў у сваім собскім аччу, як пасланец, што прыносе добрыя навіны, — я схапіў і забіў яго ў Цыклазе, замест таго, каб даць яму надгароду за дабравесьць;
11 Дык пагатове, калі благія людзі забілі справядлівага чалавека ў ягоным собскім доме, на ягонай пасьцелі, нягож я не спаганю крыві ягонае ад рукі вашае і не аддалю вас ізь зямлі?»
12 І расказаў Давід дзяцюком, і забілі іх, і адцялі ім рукі а ногі, і павесілі іх ля ставу ў Гэўроне. А галаву Ішбошэфаву ўзялі й пахавалі ў гробе Аўніровым у Гэўроне.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Другая кніга Самуйлава, 4 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.