Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

2 Самуйлава 21 2 Самуйлава 21 разьдзел

1 І была галадоў за дзён Давідавых тры гады, год пры годзе. І шукаў Давід віду СПАДАРОВАГА. І сказаў СПАДАР: «За Саўлу а кроў дому ягонага, бо ён зрабіў сьмерць Ґівеонянам».
2 І гукнуў кароль Ґівеонян, і гукаў ізь імі, — Ґівеоняне ж ня із сыноў Ізраеля, але з астачаў Аморэяў; і сынове Ізраелявы прысяглі ім, але Саўла імкнуўся забіць іх із рупатлівасьці свае праз сыноў Ізраеля а Юды.
3 І сказаў Давід Ґівеонянам: «Што імне зрабіць вам і чым улашчыць вас, каб вы дабраславілі спадак СПАДАРОЎ?»
4 І сказалі яму Ґівеоняне: «Ня надабе нам срэбра ані золата ад Саўлы альбо ад дому ягонага, і ня нядабе нам, каб рабілі сьмерць каму ў Ізраелю». Ён сказаў: «Што ж вы скажаце? я зраблю вам».
5 І сказалі яны каралю: «Таго чалавека, каторы губіў нас, і каторы маніўся вынішчыць нас і ня даць нам застацца нійдзе ў граніцах Ізраеля, —
6 Хай дадуць нам сямёх чалавекаў із сыноў ягоных, і мы засілім іх перад СПАДАРОМ у Ґівеі Саўлавай, абранца СПАДАРОВАГА». І сказаў кароль: «Я дам».
7 І пажалеў кароль Мефівошэфа, сына Ёнафана Саўлянка, дзеля прысягі імям СПАДАРОВЫМ, што была меж іх, меж Давіда й Ёнафана Саўлянка.
8 І ўзяў кароль двух сыноў Рыцпы Аянкі, каторая нарадзіла Саўлу Армона а Мефівошэфа, і пяцёх сыноў Меравы Саўлянкі, каторых яна нарадзіла Адрыелу Вэрзылёнку зь Меголы,
9 І аддаў іх у рукі Ґівеонян, і яны засілілі іх на гары перад СПАДАРОМ. І загінулі ўсі сямёх разам; ім зрабілі сьмерць першых дзён жніва, з пачатку жніва ячменю.
10 І ўзяла Аянка зрэбніну, і разаслала яе сабе на скале, ад пачатку жніва аж да тога часу, пакуль не паліліся на іх воды зь неба, і не давала птушкам нябёсным садзіцца на іх удзень і зьвяром палявым ночы.
11 І наказалі Давіду, што зрабіла Рыцпа Аішка, мамошка Саўлава.
12 І пайшоў Давід, і ўзяў косьці Саўлавы а косьці Ёнафана, сына ягонага, у жыхараў Явішу Ґілеадзкага, каторыя ўкралі іх із вуліцы Веф-Шану, ідзе іх засілілі Пілішчане, як забілі Пілішчане Саўлу ў Ґілвоа.
13 І ўзьнёс ён стуль косьці Саўлавы а косьці Ёнафана, сына ягонага; і зьберлі косьці засіленых.
14 І пахавалі косьці Саўлавы а косьці Ёнафана, сына ягонага, у зямлі Веняміновай, у Цэле, у гробе Кіша, айца ягонага. І зрабілі ўсе, што расказаў кароль, і ўмолены быў Бог узглядам краю просьле гэгага.
15 І была ўзноў вайна ў Пілішчан із Ізраелям. І зышоў Давід а служцы ягоныя зь ім, і ваявалі зь Пілішчанмі; і Давід прыстаў.
16 Тады Ішвібеноб, адзін із патомкаў Рэфаімаў, а вага ягонае дзіды трыста сыкляў вагі медзі, і каторы паперазаўшыся быў новым мячом, і гукаў праз забіцьцё Давіда.
17 Але яму памог Авішай Цэруёнак, і паразіў Пілішчаніна, і зрабіў яму сьмерць. Тады прысяглі яму людзі Давідавы, кажучы: «Наперад ня выйдзеш ты з намі на вайну, каб ня згас сьветач Ізраеля».
18 І было просьле гэтага, што была йзноў вайна ў Ґобе зь Пілішчанмі; тады Сыбехай Гушанін забіў Сара, аднаго з патомкаў Рэфаімаў.
19 І была яшчэ вайна ў Ґобе зь Пілішчанмі; тады Елганан, сын Яара-Орэґіма Бэтлеемскага, забіў Ґоляфа Ґафяніна, у каторага дзяржаньне дзіды было, як навой у ткачоў.
20 І была яшчэ вайна ў Ґафе, ідзе быў адзін чалавек вялікага росту, што меў па шэсьць палцаў на руках і на нагах, усяго дваццаць чатыры, таксама з патомкаў Рэфаімаў.
21 І зьневажаў Ізраеля, і забіў яго Ёнафан, сын Шымея, брата Давідавага.
22 Гэтыя чатыры былі з роду Рэфаімаў у Ґафе, і яны загінулі ад рукі Давіда а служцоў ягоных.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Другая кніга Самуйлава, 21 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.