2-я царстваў 3 верш » 2 царстваў 3:22 — параўнанне перакладаў.

2-я царстваў 3 верш 22

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: 2 царстваў 3:22 / 2Сам 3:22

Filter: all
І вось, слугі Давідавы зь Ёавам прыйшлі з паходу і прынесьлі з сабою багата здабычы; але Авэніра ўжо ня было з Давідам у Хэўроне, бо Давід адпусьціў яго, і ён пайшоў зь мірам.

І вось, слугі Давіда і Ёаў прыйшлі з выправы і прынесьлі вялікую здабычу. А Абнэра не было з Давідам у Хеўроне, бо [Давід] адпусьціў яго, і ён пайшоў у супакоі.

паслугачы Давіда і Ёаб вярталіся з паходу з вялікай здабычаю. А Абнэра не было разам з Давідам у Геброне, бо Давід ужо адпусціў яго, і ён пайшоў у супакоі,

І вось, слугі Давідавы а Ёаў прышлі з аддзелу, і здабытку шмат із сабою прынесьлі; яле Аўніра ўжо ня было з Давідам у Гэўроне, бо паслаў яго, і ён пайшоў у супакою.

И скоро по томъ пришли суть слузи Давыдовы и Іоавъ, поразивши користовники з великою користию вельми; Авенеръ пакъ вже не былъ естъ съ Давыдомъ в Хевроне, яко отпустил былъ его от себе с миром и иде в путь свой.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter