3-я царстваў 8 верш » 3 царстваў 8:63 — параўнанне перакладаў.

3-я царстваў 8 верш 63

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: 3 царстваў 8:63 / 1Цар 8:63

Filter: all
І прынёс Саламон мірную ахвяру, якую прынёс ён Госпаду, дваццаць дзьве тысячы буйнога быдла і сто дваццаць тысяч дробнага быдла. Так асьвяціў храм Госпаду цар і ўсе сыны Ізраілевыя.

І Салямон склаў як ахвяру мірную, якую ахвяраваў ГОСПАДУ, дваццаць дзьве тысячы валоў і сто дваццаць тысячаў авечак. І асьвяцілі Дом ГОСПАДА валадар і ўсе сыны Ізраіля.

І Саламон закалоў ахвяры прымірэння, якія ўсклаў Госпаду: дваццаць дзве тысячы валоў і сто дваццаць тысяч авечак. І прысвяцілі святыню Госпаду цар і ўсе сыны Ізраэля.

І аброк Салямон на супакойны аброк, каторы ён аброк СПАДАРУ, дваццаць дзьве тысячы буйнога статку і сто дваццаць тысячаў драбнога статку. Гэтак кароль а ўсі сынове Ізраелявы пасьвяцілі дом СПАДАРУ.

И закла Саломонъ жертвъ мирныхъ, еже и принесе Господу Богу: воловъ двадцеть и два тысеща, овець же сто и двадцеть тысещей. И посвятили суть храмъ Божий царь и сынове Ізраилевы.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter