Псалтыр 57 верш » Псалтыр 57:2 — параўнанне перакладаў.

Псалтыр 57 верш 2

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Псалтыр 57:2 / Пс 57:2

Filter: all
Няўжо-такі праўду вы кажаце, судзьдзі, няўжо справядліва судзіце, сыны чалавечыя?

Зьлітуйся нада мною, Божа, зьлітуйся нада мною! Бо ў Табе мае надзею душа мая, і ў ценю крылаў Тваіх буду хавацца, пакуль не міне загуба.

Злітуйся нада мною, Божа, злітуйся нада мной, бо ў Цябе шукае абароны душа мая. У засені крылаў Тваіх буду шукаць прытулку, пакуль не міне нядоля.

Зьмілуйся над імною, Божа, зьмілуйся над імною; бо да Цябе ўцякае душа мая, пад сьцень крылаў Тваіх я ўцякаю, пакуль мінець няшчасьце.

Зьмілуйся нада мною, о Божа, зьмілуйся! Бо ў Цябе я шукаю патолі і ў цяню Тваіх крыльляў шукаць буду прыпынку, пакуль ня мінецца загуба.

Зьлітуйся нада мной, Божа! Зьлітуйся нада мной, бо ў Цябе бярэ прытулак душа мая, і ў цяню Тваіх крылаў бяру я прытулак, пакуль ня мінуцца нябясьпекі.

Калі сапраўды справядлівае кажаце, сыны людзкія, дык судзіце праведна.

Зьмілуйся нада мною, о Божа, зьмілуйся нада мною! Да Цябе душа мая прыбягае: у цяньку крыльляў тваіх шукаю прытулку, пакуль ня мінецца катастрофа.

Калі сапраўды праўду кажаце, То правядна судзіце, сыны чалавечыя.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter