Псалтыр 78 верш » Псалтыр 78:13 — параўнанне перакладаў.

Псалтыр 78 верш 13

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Псалтыр 78:13 / Пс 78:13

Filter: all
А мы, народ Твой і Тваёй пашы авечкі, вечна славіць будзем Цябе, і род у род узносіць славу Табе.

Ён расьсек мора і перавёў іх [праз яго], і паставіў воды, як капу.

Рассек Ён мора і правёў іх, і паставіў воды, быццам у бурдзюку.

Раськяпіў мора, і правёў іх перазь яго, і пастанавіў воды, як стог;

Ён мора расьсек і іх перавёў праз яго, і воды паставіў, як сьцены,

Ён разьдзяліў мора і правёў іх празь яго, і воды паставіў, як сьцены,

А мы, людзі Твае і авечкі паствы Тваёй, будзем славіць Цябе давеку, з роду ў род абвяшчаць будзем хвалу Тваю.

А мы людзі Твае, Божа, авечкі пашы Тваёй навекі, З роду ў род узвесцім славу і хвалу Табе.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter