Эклезіяста 11 верш » Эклезіяста 11:5 — параўнанне перакладаў.

Эклезіяста 11 верш 5

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Эклезіяста 11:5 / Экл 11:5

Filter: all
Як ня ведаеш ты дарогі вятроў і таго, як ствараюцца косьці ва ўлоньні ў цяжарнай, так ня можаш ты ведаць і дзеяў Бога, Які робіць усё.

Калі ты ня ведаеш, які шлях ветру і як [паўстаюць] косткі ва ўлоньні цяжарнай, падобна ня ведаеш дзеяў Бога, Які робіць усё.

Як не ведаеш, якая дарога ветру і якім чынам фармуюцца косці ва ўлонні цяжарнай, так не ведаеш спраў Божых, Які ёсць Творца ўсяго.

Як ты ня ведаеш дарогі духа ані касьцей у жываце цяжарнай, так ты ня ведаеш учынкаў Божых, Каторы робе ўсе.

Як ты ня ведаеш шляхоў ветру і таго, як творацца косьці ў улоньні цяжарнай, так ты ня можаш ведаць Божай справы, які ўсё робіць.

Яко не веси, кой ест путь духа, или як ся складают кости во чреве тяготное, тако не знаеш дел божиих, он же створитель ест всех речей.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter