1 Пушчай хлеб твой па вадзе, бо пасьля зыходу шмат дзён знойдзеш яго.
2 Давай частку сямём, або васьмём, бо ня ведаеш, якая бяда будзе на зямлі.
3 Калі хмары поўныя, дык праліваюць дажджы і калі ўпадзе дрэва на поўдзень, ці на поўнач, дык яно там і застанецца, дзе ўпадзе.
4 Хто наглядае вецер, таму ня сеяць, а хто глядзіць на хмары, таму ня жаць.
5 Як ты ня ведаеш шляхоў ветру і таго, як творацца косьці ў улоньні цяжарнай, так ты ня можаш ведаць Божай справы, які ўсё робіць.
6 Сей раніцою насеньне тваё і вечарам не давай адпачынку руцэ тваёй, дзеля таго, што ты ня ведаеш, што лепш, або ці абодва аднолькава добрыя.
7 Прыемны сьвет і міла вачом бачыць сонца.
8 Калі чалавек пражыве шмат гадоў, дык няхай весяліцца ў працягу іх і хай памятае аб цёмных днёх, якіх будзе шмат. Усё што будзе дарэмнасьць.
9 Дык весяліся юнак у юнацтве тваім і няхай ужывае сэрца тваё радасьці ў днёх юнацтва твайго і хадзі па шляхох сэрца твайго і паводле бачаньня вачэй тваіх. Ведай толькі, што Бог за ўсё гэта пакліча цябе на суд.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга Экклезіяста, 11 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.