1 Памятай Стварыцеля твайго ў дні юнацтва твайго, пакуль не прыйшлі цяжкія дні і не наступілі гады, аб якіх ты будзеш казаць: няма мне прыемнасьці ў іх,
2 пакуль не сьцямнее сонца і сьвет і месяц і зоркі, і не надыйшлі новыя хмары ўсьлед за дажджом.
3 У той дзень, калі задрыжаць пільнуючыя дом і схіляцца мужы сілы; і перастануць малоць мелячыя, дзеля таго, што іх няшмат засталося і зяцямняцца выглядаючыя вокнамі;
4 і зачыняцца будуць дзьверы на вуліцу; калі сьціхне гук жорнаў і чалавек будзе ўставаць паводле крыку пеўня і сьціхнуць сьпяваючыя дачкі;
5 нават высокія месцы будуць ім страшныя і будуць баяцца на дарозе; калі ж зацьвіце мікдальнае дрэва і ацяжэе саранча і міне яго пожадзь; бо адыходзіць чалавек у вечны дом свой і гатовы акружыць яго на вуліцы галасільніцы, –
6 пакуль не парваўся сярэбраны ланцужок і не парвалася залатая пярэвязь і не разьбіўся збан ля крыніцы і не абвалілася кола над студняю.
7 І вернецца пыл у зямлю, як быў перад гэтым, а дух вернецца да Бога, Які даў яго.
8 Дарэмнасьць дарэмнасьцяў, сказаў Экклезіяст, усё дарэмнасьць.
9 Апрача таго, што Экклезіяст быў мудры, ён вучыў яшчэ народ веды. Ён усё разважаў, разсьледаваў і злажыў шмат прыказак.
10 Стараўся Экклезіяст дабіраць прыгожыя словы і словы праўды напісаныя ім праўдзівыя.
11 Словы мудрых — як голкі і як убітыя цьвякі, і складальнікі іх ад аднаго пастыра.
12 Што-ж больш гэтага, сын мой, таго сьцеражыся: складаць шмат кнігаў ня будзе канца, і шмат чытаць — цяжка для цела.
13 Выслухаем сутнасьць усяго: бойся Бога і пільнуйся Ягоных запаветаў, бо ў гэтым усё для чалавека;
14 бо кожны ўчынак і ўсё тайнае ці добрую ці благую рэч, Бог прывядзе на суд.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга Экклезіяста, 12 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.