Эклезіяста 9 верш » Эклезіяста 9:2 — параўнанне перакладаў.

Эклезіяста 9 верш 2

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Эклезіяста 9:2 / Экл 9:2

Filter: all
Усяму і ўсім — адно: адна доля праведніку і бязбожнаму, добраму і ліхому, чыстаму і нячыстаму, таму, хто прыносіць ахвяры, і таму, хто ахвяр ня прыносіць; як дабрачыннаму, так і грэшнаму; як таму, хто прысягаецца, так і таму, хто цураецца клятвы.

Усё для ўсіх адно: адна доля для праведніка і для бязбожніка, для добрага і чыстага і для нячыстага, для таго, хто ахвяроўвае, і для таго, хто не ахвяроўвае, як для добрага, так і для грэшнага; як для таго, які прысягае, так і для таго, які прысягаць баіцца.

Быццам бы для ўсіх — адна доля: для справядлівага і бязбожнага, для добрага і ліхога, для чыстага і нячыстага, для таго, хто складае ахвяры, і для таго, хто не складае. Быццам бы добры — такі ж, як грэшнік; як той, хто прысягае, — такі ж і той, хто баіцца прысягі.

Усяму й усім адно: адна доля справядліваму й нягоднаму, добраму а чыстаму й нячыстаму, абракаючаму й неабракаючаму, як добраму, так і грэшніку, як прысягаючаму, так і таму, што баіцца прысягі.

Усяму і ўсім адно; адзін удзел справядліваму і бязбожнаму, добраму і чыстаму і нячыстаму, прыносячаму ахвяры і не прыносячаму, добраму і грэшніку, прысягаючаму і таму, хто баіцца прысягі.

Про то иже вси речи заровно ся пригожають справедливому и несправедливому, доброму и злому, чистому и нечистому. Тому он же приносить жертвы, и тому он же гордить посвящеными жертвами. Яко праведник, тако и грешник, яко кривоприсяжник, тако и правдумолвный.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter