Эклезіяста 9 верш » Эклезіяста 9:3 — параўнанне перакладаў.

Эклезіяста 9 верш 3

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Эклезіяста 9:3 / Экл 9:3

Filter: all
Вось гэта ёсьць ліха ва ўсім, што пад сонцам робіцца, што адна доля ўсім, і сэрца сыноў чалавечых напоўнена злом, і неразумнасьць у сэрцы ў іх, у жыцьці іхнім; а потым яны адыходзяць да мёртвых.

І тое кепска ў-ва ўсім, што робіцца пад сонцам, што адна доля для ўсіх; і таксама сэрца сыноў чалавечых поўнае зла, і шаленства [маюць яны] ў сэрцы пад час жыцьця свайго, а потым [адыходзяць] да памёршых.

І гэта — найгоршае сярод усяго, што адбываецца пад сонцам, бо аднолькавая доля — для ўсіх; таму і сэрцы сыноў чалавечых напаўняюцца ліхам і неразумнасцю ў іх жыцці, і самыя апошнія іх [справы] — у мёртвых.

Во, што блага ў вусім, што дзеецца пад сонцам, што адна доля ўсяму, і сэрца сыноў людзкіх поўнае ліха, і шал у сэрцу іхным у жыцьцю іхным; а просьле гэтага, адыходзяць да памерлых.

Гэта і ёсьць блага ў усім, што робіцца пад сонцам, што аднолькавы ўдзел усім і сэрца сыноў чалавечых напоўнена злом і дурнота ў сэрцы іх, падчас іхнага жыцьця, а пасьля таго яны адыходзяць да памершых.

То ест найгоршее межи всеми речми, еже бывають под солнцем, иже тые ж речи всем пригожатся. И сего ради сердца сынов людьскых наполнена бывають злостию и гордостию за живота своего, и потом до ада низходять.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter