Найвышэйшая песьня 8 верш » Найвышэйшая песьня 8:9 — параўнанне перакладаў.

Найвышэйшая песьня 8 верш 9

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Найвышэйшая песьня 8:9 / Песн 8:9

Filter: all
А калі б яна была сьцяною, мы яе ўмацавалі б срэбнымі зубцамі, калі б яна была дзьвярыма — мы іх ашалявалі б кедровымі дошкамі.

Калі яна — мур, мы пабудуем на ім палац са срэбра, калі яна — брама, мы ашалюем яе дошкамі кедровымі».

Калі яна мур, то мы пабудуем на ім срэбраныя ўмацаванні, калі яна — дзверы, выкладзем іх дошкамі кедравымі».

Калі б яна была сьцяна, то мы пабудавалі б на ёй вежу із срэбра; калі б яна была дзьверы, то мы ашалявалі б іх кедраваю дошкаю.

Калі-б яна была сьцяна, то мы-бы пабудавалі на ей палацы са срэбра; калі-бы яна была дзьверы, то мы аблажылі-бы яе кедровымі дошкамі.

Калі яна — мур, збудуем на ёй умацаваньні з срэбра; калі яна — брама, абкладзем яе дошкамі з кедру.

Естли она — мура, збудуимо жь на ню теремъ сребреныи. Естли бы двери она, набьемъ на ню дощку цедрову.

— Естли же есь мур, учинимы на нем выходы сребреныя. Аще ли же дверь ест, споимо е досками кедровыми.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter