Ераміін Плач 2 верш » Ераміін Плач 2:16 — параўнанне перакладаў.

Ераміін Плач 2 верш 16

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Ераміін Плач 2:16 / Плач 2:16

Filter: all
Разьзявілі на цябе пашчу сваю твае ворагі, сьвішчуць, скрыгочуць зубамі, кажучы: «праглынулі мы яго, толькі гэтага дня і чакалі мы, дачакаліся, убачылі!»

Разявілі пашчы свае на цябе ўсе ворагі твае, сьвішчуць і скрыгочуць зубамі, кажуць: «Мы праглынулі [яе]! Гэта сапраўды той дзень, якога мы чакалі, мы знайшлі яго, мы бачылі».

Раскрылі на цябе вусны свае ўсе твае ворагі; свісталі, скрыгаталі зубамі ды казалі: «Праглынулі мы, вось жа ёсць дзень, якога мы чакалі: дасягнулі яго, бачым».

Разявілі раты свае на цябе ўсі непрыяцелі Твае, сьвішчуць а скрыгочуць зубамі, кажуць: «Мы праглынулі! напэўна гэта дзень, што мы чакалі, знайшлі яго, бачылі».

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter