Ераміін Плач 2 верш » Ераміін Плач 2:20 — параўнанне перакладаў.

Ераміін Плач 2 верш 20

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Ераміін Плач 2:20 / Плач 2:20

Filter: all
«Паглядзі, Госпадзе, і падзівіся: каму так зрабіў, каб елі жанчыны свой плод, немаўлятак, выкармленых імі? каб забівалі ў Гасподнім сьвяцілішчы сьвятара і прарока?

Глянь, ГОСПАДЗЕ, і прыгледзься, каму Ты ўчыніў гэта. Ці маюць жанчыны есьці плод свой, немаўлятаў, якіх выкармілі? Ці маюць быць забіваныя ў сьвятыні Госпада сьвятар і прарок?

«Зірні, Госпадзе, і ўзваж, каму ты калі так зрабіў: ці жанчыны маюць есці плод лона свайго — пешчаных рупліва немаўлят? Ці ў святыні Госпадавай мае быць забіты святар ды прарок?

Глянь, СПАДАРУ, і зваж, каму Ты ўчыніў гэта: ці будуць жанкі есьці плод свой, дзецяняты, кукобленыя на ўлонках? ці будзе сьвятар а прарока забіваны ў сьвятыні Спадаровай?

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter