Езэкііля 13 верш » Езэкііля 13:19 — параўнанне перакладаў.

Езэкііля 13 верш 19

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Езэкііля 13:19 / Ез 13:19

Filter: all
І няславіце Мяне перад народам Маім за прыгаршчы ячменю і за кавалкі хлеба, усьмерчваючы душы, якія не павінны памерці, і пакідаючы жыцьцё душам, якія не павінны жыць, ашукваючы народ, які слухае ману.

Вы зьнеслаўляеце Мяне перад народам Маім за жменю ячменю і кавалак хлеба, забіваючы душы, якія не павінны памерці, і ашчаджаючы душы, якія ня маюць жыць, калі падманваеце народ Мой, які слухае падман.

І вы знеслаўляеце Мяне перад Маім народам за жменю ячменю і кавалак хлеба, забіваючы душы, якія не павінны памерці, і ашчаджаючы душы, якія не павінны жыць, калі падманваеце Мой народ, які верыць хлусні”».

І вы будзеніце Мяне мяж люду Майго за жмені ячменю а лусты хлеба, каб забіць душы, што ня маюць паміраць, і захаваць жывыя душы, што ня маюць жыць, — маною сваёю люду Майму, каторы слухае ману’"».

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter