Данііла 2 верш » Данііла 2:9 — параўнанне перакладаў.

Данііла 2 верш 9

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Данііла 2:9 / Дан 2:9

Filter: all
Як што вы не разгадаеце мне сну, дык у вас адзін намысел: вы змовіліся сказаць мне ілжу і няпраўду, пакуль зьменіцца час; дык вось раскажэце мне сон і тады я ўпэўнюся, што вы можаце разгадаць мне і сутнасьць яго».

Але калі вы не паведаміце мне сон [мой], значыцца, адзін намер у вас, бо вы згадзіліся словы падманлівыя і фальшывыя казаць перада мною, пакуль ня пройдзе час. Дзеля гэтага раскажыце мне сон, і я даведаюся, што вы патлумачыце мне значэньне ягонае».

Такім чынам, калі не высветліце мне сну — адзін ёсць для вас прысуд. І вы згаварыліся выявіць мне слова лжывае і поўнае ашуканства, пакуль не зменяцца часы; дык выявіце мне сон, каб я мог пераканацца, што можаце мне высветліць яго сэнс».

Але калі вы не абесьціце імне сьненьня, адзін пастаноў ё на вас, бо вы прыгатавалі манлівыя а зводныя словы, казаць перад імною, пакуль зьменіцца час; затым скажыце імне сьненьне, і я даведаюся, што вы ўзумееце паказаць значаньне яго».

Дзеля таго, што вы не расказываеце мне сну, дык у вас адзін намер, вы маеце намер ашуканска зманіць мяне, каб толькі прайшоў час; дзеля гэтага раскажэце мне сон і тады я буду ведаць ці будзеце вы магчы яго вытлумачыць.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter