Данііла 9 верш » Данііла 9:4 — параўнанне перакладаў.

Данііла 9 верш 4

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Данііла 9:4 / Дан 9:4

Filter: all
і маліўся я Госпаду Богу майму і спавядаўся і сказаў: «малю Цябе, Госпадзе Божа вялікі і дзівосны, Ахавальнік запавету і міласьці да тых, якія любяць Цябе і захоўваюць Твае запаведзі!

І я маліўся да ГОСПАДА, Бога майго, і спавядаўся, і казаў: «Госпадзе, Божа вялікі і страшны, Які захоўваеш запавет і міласэрнасьць да тых, якія любяць Цябе і захоўваюць прыказаньні Твае!

І маліўся да Госпада Бога, і прызваў, і казаў: «О Госпадзе, Божа вялікі і страшны, Які пільнуеш запавет і міласэрнасць да тых, што Цябе шануюць і пільнуюць Твае прыказанні!

І маліўся СПАДАРУ, Богу свайму, і спавядаўся, і сказаў: «Малю, Спадару, БОЖА вялікі а страшны, што заховуеш змову а міласэрдзе да тых, што любяць Цябе, і дзяржаць расказаньні Твае!

і маліўся я Госпаду майму і вызнаючыся сказаў: — прашу Цябе, Госпадзе Божа, вялікі і дзіўны, які сьцеражэ запавет і ласку любячых Цябе і хаваючых Твае наказы.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter