Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

Данеля 9 Данеля 9 разьдзел

1 Першага году Дара Агасуеронка, з насеньня мідзкага, каторы караляваў над каралеўствам Хальдэйскім,
2 Першага году дзяржавы ягонае, я, Данель, уцяміў з кніг лік год, праз каторыя было слова СПАДАРОВА Ярэме прароку, што выпаўняцца семдзясят год спустошаньню Ерузаліму.
3 І зьвярнуў я від свой да Спадара Бога, каб шукаць малітваю а маленьнямі, у посьце а зрэбніне а попеле.
4 І маліўся СПАДАРУ, Богу свайму, і спавядаўся, і сказаў: «Малю, Спадару, БОЖА вялікі а страшны, што заховуеш змову а міласэрдзе да тых, што любяць Цябе, і дзяржаць расказаньні Твае!
5 Ізграшылі мы і зрабілі бяспраўе, і зрабілі нягодна, і паўсталі, нават адступіўшы ад расказаньняў Тваіх і ад судоў Тваіх;
6 І ня слухалі мы слугаў Тваіх, прарокаў, каторыя гукалі імям Тваім каралём нашым, князём нашым а бацьком вашым а ўсяму люду зямлі.
7 У цябе, Спадару, справядлівасьць, а ў нас на відах сорам, як цяпер, у кажнага Юдэя, і ў жыхараў Ерузаліму, і ў вусіх Ізраялян, блізкіх і далёкіх, у вусіх краёх, куды Ты піхнуў іх за выступы іхныя, што яны выступілі супроці Цябе.
8 СПАДАРУ, сорам на відах у нас, у нашых каралёў, у нашых князёў, у нашых бацькоў, бо мы ізграшылі супроці Цябе.
9 У Спадара, Бога нашага, жаласьлівасьць а дараваньне, дарма што мы паўсталі супроці Яго,
10 І ня слухалі голасу СПАДАРА, Бога нашага, каб хадзіць у правах Ягоных, што Ён даў перад намі слугамі Сваімі, прарокамі.
11 І ўвесь Ізраель узрушылі права Твае і адвярнуліся, каб ня слухаць голасу Твайго; затым кляцьба вылілася на нас і прысяга, напісаныя ў праве Масея, слугі Божага, бо мы ізграшылі супроці Яго.
12 І споўніў Ён слова Свае, што казаў да нас а на судзьдзяў нашых, што судзілі нас, навёўшы на нас вялікае ліха; як дзеялася пад усім небам, як зьдзеялася над Ерузалімам.
13 Як напісана ў праве Масеявым, стрэла нас усе гэтае ліха; не маліліся мы, адылі, СПАДАРУ, Богу нашаму, каб адвярнуцца нам ад бяспраўя свайго і ўцяміць праўду Тваю.
14 Затым СПАДАР чукава глядзеў на гэта ліха і навёў яго на нас, бо СПАДАР, Бог наш, справядлівы ў вусіх учынках Сваіх, што Ён чыне, бо мы ня слухалі голасу Ягонага.
15 І цяпер, Спадару, Божа наш, што вывеў люд Свой ізь зямлі Ягіпецкае рукою моцнаю і зрабіў Сабе імя, як сядні, мы ізграшылі, мы нягодна зрабілі.
16 Спадару! подле ўсяе справядлівасьці Твае няхай жа адвернуцца гнеў Твой а абурэньне Твае ад места Твайго Ерузаліму, сьвятое гары Твае, бо за грахі нашы а за бяспраўі айцоў нашых Ерузалім а люд Твой у грэбаваньню ў вусіх, што навокал нас.
17 Дык цяпер, пачуй, Божа наш, малітву слугі Свайго а мальбу ягоную і зазьзяй відам Сваім на сьвятыню Сваю, што спустошана, дзеля Спадара.
18 Нахіні, Божа мой, вуха Сваё й пачуй, адчыні вочы Свае й глянь на спустошаньні нашы а на места, названае імям Тваім, бо ня дзеля нейкае справядлівасьці нашае кладзем перад Табою маленьні нашы, але дзеля вялікага міласэрдзя Твайго.
19 Спадару! пачуй; Спадару! даруй; Спадару! ўважай і чыні, не адвалакай дзеля Сябе, Божа мой; бо імя Твае мянуецца на месьце Тваім і на людзе Тваім».
20 І пакуль я гукаў а маліўся, і спавядаўся з грэху свайго а з грэху люду свайго, і пакладаў мальбу сваю перад СПАДАРОМ, Богам сваім, за сьвятую гару Бога свайго, —
21 І пакуль я гукаў у малітве, муж тый Гаўрэль, каторага я бачыў у відзені спачатку, ўборзьдзе прыляцеў, даткнуўся да мяне каля часу вячэрнага аброку,
22 І даў імне разумець, і размаўляў з імной, і сказаў: «Данелю, цяпер я вышаў даць табе навытыраньне разуменьня.
23 На пачатку маленьня твайго вышла слова, і я прышоў абясьціць, бо ты жаданы; дык зразумей слова і разумее відзень.
24 Семдзясят тыдняў прызначана люду твайму а месту Сьвятому твайму, каб скончыць выступ, і запячатаваць грэх, і ласку ўчыніць узглядам бяспраўя, і прынесьці вечную справядлівасьць, і запячатаваць відзені а прароку, і памазаць Сьвятое Сьвятых.
25 Дык ведай а разумей: ад выхаду слова аднавіць а збудаваць Ерузалім да Месіі Князя мінець сем тыдняў а шасьцьдзясят два тыдні, і будуць адноўлены а адбудаваны вуліца а мур, нават у часох уціску.
26 І за шасьцьдзясят два тыдні жыцьцё Месіі будзе сьцята, але не за Самога Сябе, а места а сьвятыню зьнішча люд князя, каторы прыйдзе, і канец яго з паводкаю, і да канца вайны наканаваны спустошаньні.
27 І ўмацуе змову шмат каму пераз адзін тыдзень, і ў палавіцы тыдня спыне аброк а хлебны аброк, і на крыле агідаў будзе пустошыць, і аж да сканчэньня а накававаньвя выльлецца на спустошанае».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга прарокі Данеля, 9 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.