Ёны 1 верш » Ёны 1:13 — параўнанне перакладаў.

Ёны 1 верш 13

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Ёны 1:13 / Ёна 1:13

Filter: all
Але гэтыя людзі пачалі моцна веславаць, каб прыстаць да зямлі, але не маглі, бо мора ўсё бушавала і бушавала супроць іх.

І моцна веславалі тыя людзі, каб вярнуцца на сухую зямлю, і не маглі, бо мора больш і больш бушавала супраць іх.

І веславалі людзі гэтыя, каб вярнуцца да сухмені, але не маглі, бо мора падымалася супраць іх.

І моцна веславалі тыя людзі, каб зьвярнуцца на сушу, і не маглі, бо мора болей а болей узбуралася ля іх.

Але гэныя людзі пачалі мужна працаваць вёеламі, каб падыйсьці да берагу, але не маглі, бо мора ня супынялася лютавацца супроць іх.

Але людзі гэтыя стараліся, вяслуючы, даплыць да берагу, і не маглі, бо мора не пераставала лютаваць супраць іх.

Ды гэтыя людзі пачалі моцна грабці вёсламі, каб прыбіць да берагу, але не маглі, бо мора не пераставала лютаваць супроць іх.

Людзі спрабавалі веславаць назад на сушу, але марна, бо мора бушавала ўсё болей і болей.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter