Ёны 1 верш » Ёны 1:14 — параўнанне перакладаў.

Ёны 1 верш 14

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Ёны 1:14 / Ёна 1:14

Filter: all
Тады заклікалі яны Госпада і сказалі: «молім Цябе, Госпадзе, хай не загінем за душу чалавека гэтага, і хай не залічыш на нас кроў невінаватую; бо Ты, Госпадзе, зрабіў, што заўгодна Табе!»

І клікалі яны да ГОСПАДА, і сказалі: «ГОСПАДЗЕ, молім Цябе, няхай не загінем мы за душу чалавека гэтага, і не ўскладай на нас кроў нявінную, бо Ты, ГОСПАДЗЕ, як захочаш, так і зробіш».

Дык прызывалі яны Госпада і казалі: «О Госпадзе, просім Цябе, хай не загінем мы з прычыны душы гэтага чалавека, і не абцяжарвай нас крывёю нявіннаю, бо Ты, Госпадзе, як захочаш, так і зробіш».

І гукалі да СПАДАРА, і сказалі: «Молім Цябе, СПАДАРУ, дай хай не загінем за душу гэтага чалавека, і не ўскладай на нас кроў нявінную, бо ты, СПАДАРУ, як захоця зробіш».

Тады клікалі яны да Госпада і казалі: просім Цябе, Госпадзе! ня дай нам загінуць за душу чалавека гэтага, і ня ўскладвай на нас крыві непавіннай; бо Ты, Госпадзе, учыніў, што было Табе да спадобы!

Тады ўсклікнулі яны да Госпада, кажучы: «Просім Цябе, Госпадзе, не дай нам загінуць за душу гэтага чалавека, і не абцяжарвай душы нашай крывёю нявіннага, бо Ты, Госпадзе, чыніш так, як Табе падабаецца».

Пачалі тады яны клікаць да Госпада і казаць: «Молім Цябе, Госпадзе, ня дай нам загінуць за душу чалавека гэтага, і ня ўскладай на нас крыві непавіннай; бо Ты, Госпадзе, учыніў, што было Табе да спадобы!»

Тады яны ўрэшце ўсклікнулі да Госпада: “Зьлітуйся, Госпадзе, ня дай, каб загінулі мы за душу гэтага чалавека. Не карай нас за нявінную кроў! Бо ж ты, Госпадзе, робіш так, як сам упадабаеш”.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter