Ёны 1 верш » Ёны 1:3 — параўнанне перакладаў.

Ёны 1 верш 3

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Ёны 1:3 / Ёна 1:3

Filter: all
І ўстаў Ёна, каб бегчы ў Тарсіс ад аблічча Гасподняга, і прыйшоўшы ў Ёпію і знайшоўшы карабель, які выпраўляўся ў Тарсіс, аддаў плату за правоз і ўзышоў на яго, каб плыць зь імі ў Тарсіс ад аблічча Госпада.

І ўстаў Ёна, каб уцячы ў Таршыш ад аблічча ГОСПАДА, і зыйшоў у Яфу, і знайшоў карабель, які плыў у Таршыш; і даў плату, і зыйшоў на карабель, каб плыць з імі ў Таршыш ад аблічча ГОСПАДА.

Дык устаў Ёна, каб уцячы ў Тарсіс ад аблічча Госпада, і сышоў у Ёпэ, і знайшоў карабель, які плыў у Тарсіс, і заплаціў належную плату ды сеў у яго, каб плысці з імі ў Тарсіс ад аблічча Госпада.

І ўстаў Ёна, каб уцячы да Таршышу ад віду СПАДАРОВАГА, і зышоў да Яфы, і знашоў караб, што плыў да Таршышу; і даў плату, і зышоў да карабля, каб прыплыць ізь імі да Таршышу ад віду СПАДАРОВАГА.

І Ёна ўстаў, каб уцякчы ад твару Госпадавага ў Таршыш, і прыйшоў у Ёппу і ізнайшоў вадаплаў, што ішоў у Таршыш, і заплаціўшы плату за перавоз, узышоў на яго, каб плысьці зь імі ў Таршаш ад твару Госпадавага.

Ёна ўстаў, каб уцячы ў Тарсіс, далёка ад Госпада; прыйшоўшы ў Ёппу, знайшоў карабель, што плыў у Тарсіс, заплаціў за пераправу і сеў на яго, каб плысьці разам з імі ў Тарсіс, далёка ад твару Гасподняга.

І ўстаў Ёна, каб уцячы ад твару Госпадавага ў Тарсіс, і прыйшоў у Ёппу і знайшоў вадаплаў, што плыў у Тарсіс, заплаціў плату за перавоз і ўзышоў на яго, каб плысьці з імі ў Тарсіс ад твару Госпадавага.

Але Ёна ўстаў, каб уцячы ў Таршыш прэч ад Госпада, сышоў у Яфо, дзе знайшоў карабель з Таршышу, даў наёмнае і сышоў у яго, каб выправіцца зь імі ў Таршыш прэч ад Госпада.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter