Ёны 1 верш » Ёны 1:7 — параўнанне перакладаў.

Ёны 1 верш 7

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Ёны 1:7 / Ёна 1:7

Filter: all
І сказалі адзін аднаму: «хадзем, кінем жэрабя, каб даведацца, за каго спасьцігае нас гэтая бяда». І кінулі жэрабя, і ўпала жэрабя на Ёну.

І сказалі адзін аднаму: «Хадземце, кіньма жэрабя, і даведаемся, праз каго гэтае ліха [прыйшло] на нас». І кінулі жэрабя, і выпала жэрабя на Ёну.

І казалі маракі адзін другому: «Хадзем, кіньма жэрабя і даведаемся, чаму гэтае няшчасце прыйшло на нас». І кінулі жэрабя, і жэрабя выпала на Ёну.

І сказалі адзін аднаму: «Пайдзіма, і кіньма на жэрабя, і даведаемся пераз каго гэта вялікае ліха на нас». І кінулі на жэрабя, і пала жэрабя на Ёну.

І казалі адзін да другога: хадзем, кінем лёсы, каб даведацца, праз што гэтая бяда на нас прыйшла. І кінулі лёсы, і лёс упаў на Ёну.

І казалі адзін аднаму: «Хадзем, кінем жэрабя, каб даведацца, праз каго гэтае няшчасьце на нас». І кінулі жэрабя, і жэрабя ўпала на Ёну.

І гаварылі адзін другому: «Хадзем, кінем лёсы, каб даведацца, за каго гэтая бяда на нас найшла.» І кінулі яны лёсы, і лёс паў на Ёну.

Тады сказалі яны кожны таварышу свайму: “Хадземце кінем лёсы і даведаемся, праз каго прыйшло на нас гэтае зло. Кінулі лёсы і выпаў лёс на Ёну.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter