Паводле Лукаша 20 верш » Лукаша 20:5 — параўнанне перакладаў.

Паводле Лукаша 20 верш 5

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Лукаша 20:5 / Лк 20:5

Filter: all
А яны, разважаючы паміж сабою, казалі: калі скажам: зь нябёсаў, дык скажа: «чаму ж вы не паверылі яму?»,

Яны ж разважалі між сабою, кажучы: «Калі скажам: “З неба”, — Ён скажа: “Чаму тады вы не паверылі яму?”

А яны разважалі, кажучы між сабой: «Калі скажам: “З неба”, скажа нам: “Дык чаму ж вы тады яму не паверылі?”

І яны разважалі мяжсобку, кажучы: «Калі скажам: "Зь нябёс", Ён скажа: "Чаму ж вы не паверылі яму?".

Яны-ж разважалі між сабою, кажучы: калі скажам: з не́ба, то скажа: чаму-ж вы не паве́рылі яму?

Яны ж разважа́лі паміж сабою, гаворачы: калі скажам: «з неба», то скажа: «чаму ж вы не паверылі яму?»

Яны ж, разважаючы, казалі адзін аднаму: «Калі скажам: “З неба”, то спытаецца: “Чаму ж вы не паверылі яму?”

Яны ж разважалі між сабою, кажучы: Калі скажам: «З неба», Ён скажа: «Чаму ж вы не паверылі яму?»

Яны ж разважалі паміж сабою, кажучы: калі скажам: «зь Неба», (то) скажа: «чаму тады (вы) ня паверылі яму?»

Яны-ж, падумалі сабе, разважаючы: — калі скажам — з неба, — скажа — чаму не паверылі яму.

А яны думалі самі ў сабе, кажучы: Што калі мы скажам «з неба», то ён скажа: «Дык чаму-ж вы яму не паверылі»?

A jany dumali sami ŭ sabie, kažučy: Što kali my skažam "z nieba", to jon skaža: "Dyk čamu-ž wy jamu nie pawieryli"?

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter