Паводле Лукаша 4 верш » Лукаша 4:33 — параўнанне перакладаў.

Паводле Лукаша 4 верш 33

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Лукаша 4:33 / Лк 4:33

Filter: all
Быў у сынагозе чалавек, які меў у сабе духа дэмана нячыстага, і той закрычаў зычным голасам:

І быў у сынагозе чалавек, які меў духа дэмана нячыстага, і ён загаласіў моцным голасам,

І быў у сінагозе чалавек, апанаваны духам дэмана нячыстага. І закрычаў ён моцным голасам:

І быў у бажніцы чалавек, што меў нячыстага духа д’явальскага, і ён загукаў вялікім голасам,

І быў у школе чалаве́к, маючы нячыстага духа шатанскага і ён зае́нчыў моцным голасам:

І быў у сінагозе чалавек, які меў духа дэмана нячыстага, і закрычаў моцным голасам,

Быў у сінагозе чалавек, які меў нячыстага духа. Ён закрычаў моцным голасам:

І быў у сінагозе чалавек, які меў духа, нячыстага дэмана, і ён закрычаў моцным голасам:

І быў у сынагозе чалавек, маючы нячыстага духа дэманскага, і (ён) закрычаў моцным голасам,

Быў-жа ў сынагозе чалавек, які меў нячыстага духа шатанскага; і закрычаў ён моцным голасам, сказаўшы:

А ў бажніцы быў чалавек, маючы нячыстага духа, і закрычаў вялікім голасам,

A ŭ bažnicy byŭ čaławiek, majučy niačystaha ducha, i zakryčaŭ wialikim hołasam,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter